Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Нягледзячы на прынятыя рашэнні аб павышэнні пенсійнага ўзросту, у будучыні ў пенсійным фондзе Беларусі можа ўтварыцца дэфіцыт, заявіў кіраўнік місіі Міжнароднага валютнага фонду ў краіне Пітэр Долман.
8:09 21 чэрвеня 2016
246
Памер шрыфта
Выступаючы 20 чэрвеня з публічнай лекцыяй у галерэі партала tut.by, Долман канстатаваў, што беларуская эканоміка знаходзіцца ў рэцэсіі, на краіну пастаянна ўплываюць «неспрыяльныя знешнія шокі», і каб пераадолець цяжкія часы, МВФ рэкамендуе правесці шэраг рэформаў. «Мы заклікаем правесці глыбокія рэформы для стабілізацыі эканомікі і забеспячэння эканамічнага росту і росту дабрабыту ў сярэднетэрміновай перспектыве», — сказаў Долман.

Персанал фонду назірае сёння больш высокую гатоўнасць беларускіх уладаў праводзіць рэформы, чым раней, адзначыў ён. «Мы бачылі скарачэнне тэмпаў росту зарплат, абмежаванне аб’ёмаў дырэктыўнага крэдытавання, нягледзячы на выбары. Мы назіралі таксама скарачэнне маштабаў цэнавага рэгулявання, і гэта станоўчыя крокі, але мы лічым, што неабходна праводзіць больш маштабныя рэформы», — заявіў Долман.

У якасці прыкладу, паведамляе БелаПАН, ён прывёў сітуацыю ў пенсійнай сферы. Паводле ацэнак МВФ, якія паказаў на графіку Долман, да 2050 года дэфіцыт пенсійнага фонду мог бы дасягнуць 7% ВУП, аднак у выніку абвешчанага ў Беларусі павышэння пенсійнага ўзросту ён можа скласці 5% ВУП.

«Дэфіцыт давядзецца кампенсаваць альбо за кошт скарачэння пенсійных выплат, альбо за кошт бюджэтных субсідый», — сказаў прадстаўнік МВФ.

Пры гэтым ён адзначыў, што прынятыя беларускімі ўладамі рашэнні аб павышэнні пенсійнага ўзросту «змогуць забяспечыць раўнаважкі стан пенсійнага фонду да 2022 года». «Згодна з нашымі ацэнкамі і разлікамі, дзякуючы прынятым рашэнням ў пенсійнай сферы пенсійны фонд у найбліжэйшыя пяць-шэсць гадоў будзе заставацца збалансаваным, аднак затым з прычыны адмоўнай дэмаграфічнай дынамікі дэфіцыт усё ж такі будзе нарастаць», — заявіў Долман.

 
Фота з адкрытых крыніц
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

15 снежня 2017

Госконтроль: плановых проверок с 1 января не будет. Будут выборочные

Координационные планы контрольной (надзорной) деятельности на первое и второе полугодия 2018 года формироваться не будут.
15 снежня 2017

Госпредприятия пошлют на четыре буквы

Белорусские власти прислушались к МВФ и выполняют рекомендации фонда.
15 снежня 2017

Падатковыя службы Расіі і Беларусі распрацоўваюць новы фармат абмену падатковай інфармацыяй

Федэральная падатковая служба (ФПС) Расіі і Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) Беларусі распрацоўваюць парадак аўтаматычнага абмену падатковай інфармацыяй па асобным абароненым канале сувязі. Гэт