Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

На выданне кнігі “Асцярожна, Марцаў!” сабралі 158 мільёнаў рублёў. Гэта стала магчымым дзякуючы сістэме краўдфандзінгу — зрабіць ахвяраванне можна было на сайце ulej.by, прычым спонсары адразу рабіліся падпісчыкамі на новую кнігу.
16:39 20 чэрвеня 2016
56
Памер шрыфта

Па словах галоўнага рэдактара інтэрнэт-выдання kyky.org Сашы Раманавай, якая і з’яўляецца аўтарам кнігі, такая схема збору ахвяраванняў матывуе, бо “ты ў літаральным сэнсе бачых вочы свайго будучага чытача”. Сабраных на дадзены момант грошай хопіць на выданне 350 асобнікаў кніг, перадае Еўрарадыё, хоць друкаваць плануюць болей.

Аформіць падпіску на адну кнігу можна за 250 тысяч рублёў. Ахвяравальнікам абяцаюць перадаць гатовыя кнігі да канца гэтага года.

Кніга прысвечаная жыццю і лёсу Пятра Марцава — беларускага бізнесмена і выдаўца, заснавальніка газет “БДГ” і “Імя”, які заўчасна пайшоў з жыцця ў 2014 годзе.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

15 снежня 2017

У Гродне ўрачыста адкрылі шыльду ў гонар Тадэвуша Касцюшкі

З нагоды 200-годдя са дня смерці Тадэвуша Касцюшкі ў фарным касцёле г. Гродна была ўрачыста адкрыта памятная дошка.
15 снежня 2017

Каляднае пяцікніжжа Уладзіміра Арлова

На Каляды заўсёды здараюцца дзівосы. Пісьменнік Уладзімір Арлоў у цуды верыць з дзяцінства, а цяпер паверыў яшчэ мацней.
15 снежня 2017

По роману белорусского писателя снимут фильм в России

Продюсерская компания «Фетисов Иллюзион» подписала контракт с Сашей Филипенко на экранизацию романа "Травля", который вышел в 2016 году.