Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

 На Крыце пачаўся ўсеправаслаўны сабор. Ён адкрыўся імшой, якую праводзіць Сусветны патрыярх Варфаламей, паведамляе Deutsche Welle.
13:34 20 чэрвеня 2016
281
Памер шрыфта
Гэта першая сустрэча кіраўнікоў праваслаўных цэркваў за больш за 1200 гадоў. У базіліцы Святога Міны ў горадзе Геракліёне на Крыце боскую імшу правёў патрыярх Варфаламей.
 
У саборы бяруць удзел больш за 170 біскупаў. Адмовіліся прыязджаць на сабор Расейская праваслаўная царква і праваслаўныя царквы Грузіі, Сербіі, Балгарыі, а таксама Антыяхійскі патрыярхат у Дамаску, лаяльны да Башара Асада.
 
РПЦ прасіла перанесці час правядзення сабора, заявіўшы, што калі Сабор усё ж пройдзе ў планаваныя даты, яго „ніяк нельга будзе назваць ўсеправаслаўным паводле вызначэння, і яго пастановы ніяк нельга будзе ўважаць за абавязковыя для ўсіх Праваслаўных цэркваў”, піша ЛІГА.net.

 
Сусветны патрыярх, старшыня Канстанцінопальскай праваслаўнай царквы Варфаламей I намогся таго, што, нягледзячы на адмову РПЦ, гістарычны ўсеправаслаўны сабор павінен прайсці ў чэрвені на Крыце. Ён выказаў спадзяванне, што РПЦ і тры іншыя цэрквы, якія адмовіліся ад удзелу, зменяць сваё меркаванне.
 
Усеправаслаўны Сабор – сход кіраўнікоў усіх прызнаных памесных Праваслаўных цэркваў. Згодна з пастановай, прынятай на сустрэчы кіраўнікоў і прадстаўнікоў памесных праваслаўных цэркваў, які адбыўся пад старшынствам Канстанцінопальскага Патрыярха Варфаламея 6-9 сакавіка 2014 года ў Георгіеўскай базіліцы ў Стамбуле, Сабор быў запланаваны да склікання ў Канстанцінопалі ў 2016 годзе. Патрыярх тлумачыў, што не мае права змяніць дату, якую ўжо прызначылі 14 лідараў, перадае Беларускае Радыё Рацыя.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

3 минуты на агитацию: кандидатов на местных выборах не пустят в живой эфир

В ЦИК отметили,что стоимость одной минуты на радио «Минск» — 57 рублей, то есть три минуты выступления кандидата в депутаты обойдется в 171 рубль.  

Сергей Возняк: «Собрать 150 подписей – легко! Деньги на это точно не нужны!»

Активист движения «Говори правду» и член партии «Справедливый свет» Сергей Возняк включился в борьбу за место в Минском горсовете. Он зарегистрировал свою инициативную группу и уже начал сбор подписей

ЦВК: Акрамя беларусаў дэпутатамі мясцовых саветаў і членамі выбаркамаў могуць з’яўляцца і грамадзяне Расіі

Дэпутатамі мясцовых саветаў, а таксама членамі выбарчых камісій акрамя грамадзян Беларусі могуць стаць грамадзяне Расіі.