Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Дакладныя абставіны здарэння пакуль невядомыя. Цела Ігара Канановіча знайшлі на рагу праспекта Незалежнасці і вуліцы Энгельса, паводле сведчання відавочцаў, ён зваліўся з даху дома №23 па праспекце Незалежнасці.
16:30 20 чэрвеня 2016
232
Памер шрыфта

Цела ляжала на даволі значнай адлегласці ад будынка, і на ім была невялікая сумка цераз плячо. Дактары ўратаваць хлопца ўжо не змаглі.

 

«Жыві, калі варта жыць, і памры, калі варта памерці», — стаіць эпіграфам да ягонай старонкі Укантакце.

Ноччу з 18 на 19 чэрвеня Канановіч пакінуў на сваёй старонцы «Укантакце» верш Сяргея Ясеніна «Не жалею, не зову, не плачу». Гэты допіс стаў апошнім.

«Следчыя правяраюць усе абставiны здарэння. Разглядаецца сярод iншых i версiя пра самагубства. Прызначаны экспертызы, праведзены агляд месца здарэння, апрошваюцца вiдавочцы. Аб вынiках паведамiм», — пракаментавалі здарэнне ў Следчым камітэце.

Вядома, што для яго знаёмых здарэнне стала нечаканасцю. Але па некаторых допісах можна зрабіць выснову, што Ігар перажываў не самыя лепшыя часы — былі праблемы з працай. Ён пісаў, што знайсці нармальную працу не атрымліваецца, а яго грашовыя запасы амаль скончыліся. Да таго ж, праз тыдзень скончваўся тэрмін арэнды пакоя.

«Не жыццё, а марудная, здзеклівая трагедыя. Яно цяпер развальваецца па кавалках, як безнадзейна запушчаны хворы зуб. Амаль тры гады таму пачаў свой чарговы паход па чалавечы лёс, але сёння я адкінуты не тое што назад, а далёка за лінію таго старту. Нельга, канечне, не падзякаваць тутэйшай бяздарнай уладзе — яна і стварыла гэтае канцэнтравана ёлкае, атрутнае асяроддзе, у якім, падобна да майго, распаўзаюцца мільёны беларускіх лёсаў… Што рабіць, не ведаю; ад промахаў і тупікоў, ад махляроў і скнараў стаміўся. Хаця па-ранейшаму сцвярджаю, што «Беларусь — не самы горшы філіял Пекла на Зямлі», — за 3 дні да трагедыі пісаў Канановіч у літаратурнай суполцы «Электрычка «Мінск — Гарадзея», якой ён кіраваў.

Спачуванні з прычыны смерці выказаў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

«ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», сябры і аднадумцы выказваюць глыбокія спачуванні родным і блізкім Ігара. Смуткуем разам з вамі. Трагічны сыход Ігара — вялікая страта і для нас, і для Беларусі», — гаворыцца ў спачуванні.

Развітанне з Ігарам адбудзецца заўтра, 21 чэрвеня, на яго малой радзіме, па адрасе: горад Клецк, вул. Перамогі, д. 93 кв. 28. 

Ігар Канановіч родам з Клецка. Скончыў філфак БДУ. З 2008-га па 2013 год ён выкладаў мову і літаратуру ў Сіняўскай і Караскай школах Клецкага раёна. Пасля жыў у Мінску, пэўны час працаваў грузчыкам у гіпермаркеце, здымаў пакой у Бараўлянах. У 2015 годзе ён быў прыняты ў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Друкаваўся ў часопісах «Дзеяслоў», «Верасень», «Літаратурная Беларусь». Аўтар кнігі паэзіі «Астэроід» (2015), якая намінавалася на прэмію імя Максіма Багдановіча «Дэбют».

Ігар Канановіч. Астэроід

Хай вабяць зноў магутных зорак галасы —
Не даспадобы мне сістэм трывалых межы.
Я — астэроід. Я — Сусвету блудны сын.
Я ў вечным пошуку. Жыву, а не залежу.

Непадуладная фантазіі краса
Перада мной. Майго жыцця святая мэта.
Я — астэроід. Валацуга і карсар.
І, можа, толькі геніяльная камета

Мяне прымусіла б нядоўга паслужыць.
Але парушыцца чарговая прысяга…
Я — астэроід. Я інакш не ўмею жыць.
І гімнам вольнаму — нянавісць і павага…

Я — астэроід. Незалежны, моцны рух.
Я — скамянелая энэргія палёту.
І, гравітацыі чужой парваўшы круг,
Ператвараюся ў свабоды вечнай ноту…

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

В Новогрудском районе застолье закончилось убийством двух человек

Посиделки компании из трёх человек окончилось ссорой и смертью двоих участников, третий обвиняется по уголовному делу.

Предъявлено обвинение Андрею Белявскому за хранение патрона

Андрею Белявскому, против которого было возбуждено уголовное дело за хранение патрона, предъявлено обвинение по ч.2 ст. 295 УК РБ (Незаконные изготовление, приобретение, передача во владение, сбыт, хр
12 снежня 2017

У Бераставіцкім раёне мужчына падпаліў былую жонку

Ахвярай побытавай сваркі стала жанчына ў аграгарадку Пагранічны Бераставіцкага раёна.