Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Выстаўка "Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому..." адкрыецца ў Міністэрстве замежных спраў 20 чэрвеня.
8:08 17 чэрвеня 2016
86
Памер шрыфта

Аб гэтым паведаміў журналістам начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае БЕЛТА.

«У Міністэрстве замежных спраў Беларусі 20 чэрвеня ў 15.30 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому…», прымеркаванай да 75-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Выстаўку адкрые намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына«, — адзначыў Дзмітрый Мірончык.

Дзмітрый Мірончык расказаў, што літаратурна-дакументальны выставачны праект «Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому…» створаны паводле матываў аднайменнай апошняй прыжыццёвай кнігі пісьменніка.

«Аўтарамі фотаработ з’яўляюцца розныя людзі, у тым ліку малодшы сын пісьменніка — Васіль Быкаў, гісторык мастацтва, намеснік дырэктара Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Валерый Шышанаў, саветнік пасольства Беларусі ў ФРГ Аляксей Жбанаў і першы сакратар пасольства ў Чэхіі Андрэй Кухарчык. Экспанатамі выстаўкі сталі таксама дакументы, рукапісы, вокладкі кніг, малюнкі Васіля Быкава з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і асабістага архіва пісьменніка«, — растлумачыў ён.

Фота Георгія Ліхтаровіча. Мітынг 24 сакавіка 1996 г. Выступае Васіль Быкаў. 

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

13 снежня 2017

У Мінску будзе памятная дошка народнаму паэту Рыгору Барадуліну (фота)

У Мінску будзе памятная дошка народнаму паэту Рыгору Барадуліну (1935 — 2014). Яе плануецца адкрыць на доме па вуліцы Мележа, дзе ён жыў, яшчэ да Калядаў.
12 снежня 2017

Под сталинским солнцем…

Далеко не всем читателям Президентской библиотеки понравилась выставка на тему СССР. Вернисаж советских плакатов открылся в библиотеке в конце ноября.
12 снежня 2017

1800 мест в зале, а Пинигину кресла не нашлось

Это были в чем-то даже уникальные гастроли. Один-единственный спектакль – чеховскую “Чайку” в постановке главного режиссера Николая Пинигина – Купаловский театр показал в Китае пять раз в четырех горо