Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Расія вырашыла "не падтрымліваць" Беларусь нафтай, бо афіцыйны Мінск не падтрымаў Пуціна ў важных для яго пытаннях — такіх, як прызнанне Паўднёвай Асеціі, а таксама далучэнне Крыма. Такое меркаванне ў гутарцы з Еўрарадыё выказаў вядомы эканаміст Леанід Злотнікаў.
8:47 17 чэрвеня 2016
210
Памер шрыфта

Як паведамлялася раней, 16 чэрвеня расійскія чыноўнікі абвясцілі, што ў трэцім квартале 2016 года пастаўкі нафты ў Беларусь знізяцца ў паўтара раза. Ад 5,3 млн тон, пастаўленых у другім квартале 2016-га, аб’ём нафты знізіцца да 3,5 млн тон у трэцім квартале. Віцэ-прэм’ер Расіі Аркадзь Дварковіч патлумачыў гэтае скарачэнне тым, што Беларусь недаплочвае «Газпраму» за пастаўкі газу. Маўляў, такі буйны падаткаплатнік, як «Газпрам», не можа належным чынам папаўняць расійскі бюджэт.

Нагадаем, што Беларусь недаплочвае «Газпраму», бо лічыць, што кошты паставак для справядлівасці трэба знізіць. Кошты, разлічаныя ў доларах ЗША, пасля апошняга крызісу, на думку афіцыйнага Мінску, апынуліся завышанымі. Недаплата, якую налічыў «Газпрам», ужо дасягнула 250 млн долараў.

Леанід Злотнікаў лічыць, перадае Еўрарадыё, што пытанне паставак энерганосьбітаў мае чыста палітычны характар. На яго думку, Расія мае ўсе юрыдычныя правы патрабаваць ад беларускіх пакупнікоў поўнай аплаты паставак нафты і газу. «Кантракт ёсць кантракт», — канстатуе эканаміст. Ён лічыць, што беларускія органы проста мусілі прапісаць у кантракце магчымасць пераразлікаў у крызіснай сітуацыі

Таксама Злотнікаў прыводзіць і эканамічныя падставы. Паводле афіцыйнай статысткі, за мінулы год узровень жыцця беларусаў знізіўся на 6%, а расіян — на 12%. У такіх умовах ранейшая «падкормка» з боку Масквы выглядае не вельмі дарэчна.

Таму расійскае кіраўніцтва прыняло палітычнае рашэнне абмежаваць пастаўкі энерганосьбітаў у Беларусь. Да гэтага, лічыць эканаміст, дадаліся і палітычныя матывы:

Злотнікаў: «Таму і палітычнае рашэнне тут. Вы ж ведаеце, што мы не падтрымалі Расію ў самым цэнтральным — Украіна, Паўднёвая Асеція і іншае… Палітычна мы не падтрымлівалі Пуціна. Чаму Пуцін павінен прымаць палітычнае рашэнне падкарміць беларусаў?»

Эксперт адзначае, што Пуцін абазначыў сваю пазіцыю падчас апошняга прыезду ў Беларусь. Расійскі кіраўнік заявіў, што пытанне пра газ павінны вырашаць міністры.

Фото: charter97.org

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Як захварэць на аб’ектыўнасць?

З часоў, калі журналістыка стала акадэмічнай дысцыплінай, якую выкладаюць у навучальных установах, а студэнтам па заканчэнні навучання выдаюцца дыпломы з пазначанай там спецыяльнасцю, адна з першых ды

Работников меньше, управленцев — больше

Госаппарат и школа спасают от безработицы.
12 снежня 2017

«Какого допинга?!»

Не собирался писать про Олимпиаду – но вот приходится. Повод появился.