Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

На парламенцкіх выбарах 11 верасня будуць "разыгрывацца" 110 дэпутацкіх мандатаў. Дэмакратычныя сілы Беларусі бяруць актыўны ўдзел у гэтай кампаніі.
16:33 17 чэрвеня 2016
164
Памер шрыфта

Праўда, па сваёй звычцы, яны так і не здолелі дамовіцца наконт адзінага спісу кандыдатаў. А гэта азначае, што канкураваць апазіцыянерам давядзецца не толькі з праўладнымі кандыдатамі, але і паміж сабой.

Намеснік старшыні Руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч супакойвае: хоць адзінага спісу і няма, але дэмакраты збольшага дамовіліся адзін аднаму не перашкаджаць.

“У спісах на пачатак чэрвеня было ўсяго 283 кандыдаты. Пры гэтым па 49 акругах перасячэнняў увогуле не было. Гэтыя 283 кандыдаты закрываюць фактычна ўсе акругі, і можна казаць, што палова акруг мае адзінага кандыдата ад дэмакратаў. Што, праўда, не выключае досыць вялікага перасячэння ў іншых акругах”, — кажа Губарэвіч.

На першы погляд, перадае Еўрарадыё, выглядае даволі прыгожа. Вось толькі што за дэмакратычныя структуры ў спісе Юрася Губарэвіча? Пералічваем: Аб’яднаная грамадзянская партыя, Рух “За свабоду”, незарэгістраваная партыя “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя”, Партыя БНФ, Саюз левых сіл і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя («Грамада»).

Дарэчы, практычна ўсе партыі вылучаюць кандыдатамі ў дэпутаты сваіх лідараў. АГП, БХД і рух “За свабоду” дамовіліся паміж сабой, што іх старшыні на акругах перасякацца не будуць. Далучылася да гэтага мемарандуму і Партыя БНФ. Здаецца, нават шараговых партыйцаў не будуць выстаўляць супраць лідараў “сяброўскіх” структур. А вось іншыя дэмакраты, калі лідараў і развядуць па розных акругах, то шараговых партыйцаў адгаворваць ад змагання з лідарам іншай структуры за дэпутацкі мандат не будуць.

Ужо весела, з улікам таго, што пераможа той, хто набярэ больш галасоў. Да прыкладу, два дэмакраты набяруць па 30% галасоў, але мандат атрымае праўладны кандыдат, які забярэ астатнія 40%.

Але справа ў тым, што ў спіс гэтых 283 кандыдатаў не ўваходзяць кандыдаты, да прыкладу, ад кампаніі “Гавары праўду”. Бо ўсе астатнія дэмакраты гэтых дэмакратаў апазіцыяй не лічаць. А ад іх, між іншым, змагацца за мандат будуць як найменш 55 чалавек. І ў дамоўленасцях “не перашкаджаць калегам і не выстаўляцца” “Гавары праўду” не ўдзельнічае, прызнаецца лідар кампаніі Таццяна Караткевіч.

“Нам самае галоўнае сёння, каб усе дэмакратычныя кандыдаты паўнавартасна ўдзельнічалі ў выбарчых кампаніях. Каб яны не імітавалі іх, а працавалі з людзьмі, даносілі свае ідэі. Сёння грамадства павінна разумець, што ёсць альтэрнатыўныя палітыкі”, — тлумачыць пазіцыю ГП Таццяна Караткевіч.

Экс-кандыдат у прэзідэнты ўжо ведае, што яе канкурэнтам на акрузе будзе прадстаўнік «Справядлівага свету», але не бачыць у гэтым нічога страшнага, маўляў, будуць ладзіць нейкія сумесныя акцыі. Праўда, дадае, што калі стане больш зразумела, якія кандыдаты будуць зарэгістраваныя, а якія — не, то, магчыма, яны і “будуць каардынавацца” з іншымі структурамі.

Разам усе пералічаныя структуры не лічаць апазіцыяй Ліберальна-дэмакратычную партыю. Ніякіх перамоў з імі не вядуць і ў дамоўленасці аб супольных дзеяннях не ўступаюць. Тым не менш, па словах намесніка лідара партыі Алега Гайдукевіча, яны выстаўляюць 110 кандыдатаў — па адным на кожную выбарчую акругу.

Такім чынам, мы ўжо маем 438 кандыдатаў ад… больш-менш дэмакратычных структур. А будуць жа і іншыя партыі. Хаця б тая ж “Патрыятычная партыя” экс-кандыдата ў прэзідэнты і галоўнага казака Беларусі Мікалая Улаховіча. Яны плануюць выставіць 30 кандыдатаў. І , што самае цікавае, таксама былі б не супраць каардынаваць размеркаванне выбарчых акруг з тымі ж дэмакратамі.

Мікалай Улаховіч: “З апазіцыйнымі партыямі мы не працуем, бо яны з намі не хочуць супрацоўнічаць. А я б сеў за стол з любым апазіцыянерам і размаўляў. Мне баяцца няма чаго: я патрыёт Беларусі такі ж, як і яны”.

Будуць яшчэ і незалежныя кандыдаты. Колькі іх і на якіх акругах, сёння сказаць немагчыма.

Фота Змітра Лукашука, з архіва Юрася Губарэвіча

Фота pyx.by

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

16 снежня 2017

«Гавары праўду» правяла у Мінску вялікі пікет з удзелам прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў

Зарэгістраваная ў якасці грамадскага аб'яднання кампанія "Гавары праўду" правяла 16 снежня на пляцоўцы перад Камароўскім рынкам у Мінску вялікі пікет з удзелам прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясц
15 снежня 2017

Анатоль Лябедзька аштрафаваны за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны, сведка-міліцыянер прыгразіў яшчэ адным судом

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 15 снежня аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1.150 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова, якую супра
15 снежня 2017

Митрополит Кондрусевич надеется, что Папа Римский посетит Беларусь

Митрополит Минско-Могилевский архиепископ Тадеуш Кондрусевич надеется, что Папа Римский посетит Беларусь. Об этом он рассказал журналистам в Минске 15 декабря.