Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Былы кіраўнік дзяржаўнага канцэрна "Беллегпрам" Міхаіл Сучкоў прызнаны вінаватым ў карупцыйным злачынстве і асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі.
13:15 17 чэрвеня 2016
114
Памер шрыфта
Такое рашэнне абвясціў 17 чэрвеня Гродзенскі абласны суд, паведаміў прадстаўнік суда Павел Варэйка.
Па версіі следства, Міхаіл Сучкоў, які прапрацаваў на пасадзе кіраўніка «Беллегпрама» крыху больш за год, меў намер атрымаць 1 млн. еўра ад кампаніі, інтарэсы якой ён лабіраваў пры правядзенні тэндара. Сума кантракту павінна была скласці амаль 17 млн. еўра. Факту перадачы грошай праваахоўнікі не зафіксавалі, а сам Сучкоў катэгарычна адмаўляў сваю віну. Па сутнасці, паведамляе БелаПАН, галоўным доказам яго віны паслужылі паказанні іншага абвінавачанага — Віталя Разоўскага, які прадстаўляў інтарэсы замежнай фірмы ў Беларусі.

Акрамя таго, як адзначана ў абвінавачванні, Сучкоў неаднаразова адпачываў за мяжой за кошт бізнесменаў.

Акрамя працяглага тэрміну пазбаўлення волі экс-кіраўнік канцэрна, паводле прысуду, павінен заплаціць штраф у памеры 300 базавых велічынь (на сёння гэта 63 млн. рублёў).

Былы дырэктар Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі Валянціна Вянскоўская, якая таксама фігуравала ў гэтай справе, прызнаная вінаватай у падрыхтоўцы да атрымання хабару, перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў, крадзяжы шляхам злоўжывання, прысваенні грошай прадпрыемства. Суд прыгаварыў яе да шасці гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі.

Па версіі следства, Вянскоўская таксама лабіравала інтарэсы замежнай кампаніі пры правядзенні тэндара на закупку абсталявання. За гэта яна разлічвала атрымаць узнагароду ў памеры 36 тыс. еўра, аднак да перадачы грошай справа так і не дайшла. Як і ў выпадку з Сучковым, у аснову абвінавачання Вянскоўскай леглі паказанні Разоўскага. Акрамя таго, па інфармацыі следства, Валянціна Вянскоўская прысвоіла сабе грошы, якія прадпрыемства выдзяляла ёй на замежныя камандзіроўкі. У гэтай частцы падсудная віну прызнавала.

Паводле прысуду яна мусіць заплаціць штраф у памеры 350 базавых велічынь (73,5 млн. рублёў).

Намеснік дырэктара кампаніі «Флексамір» Віталь Разоўскі прызнаны вінаватым у замаху на дачу хабару ў буйным памеры. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на чатыры гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (так званая хатняя хімія).

 
Фото: Белновости

Прыгавор пакуль не набыў законную моц і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў Вярхоўны суд.

Адар`я Гуштын, БелаПАН.
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

В Минске столкнулись две фуры и три легковых автомобиля

Авария с участием двух фур и трех легковушек произошла в Минске, сообщила старший инспектор ОГАИ Заводского РУВД Минска Анастасия Забавская.
15 снежня 2017

В Минске Lexus насмерть сбил 22-летнюю девушку

В Минске под колесами автомобиля погибла девушка. Об этом сообщили в ГАИ ГУВД Мингорисполкома.