Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

15 чэрвеня прайшлі шэсць матчаў 12-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі па футболе.
8:39 16 чэрвеня 2016
47
Памер шрыфта

У цэнтральным паядынку тура БАТЭ прымаў на «Барысаў-Арэне» мінскіх «Крумкачоў». Каманда Аляксандра Ермаковіча цалкам дамінавала на полі і ў прысутнасці 6768 гледачоў лёгка разграміла гасцей — 5:0. На 22-й хвіліне Юрый Кендыш адкрыў лік, перадае Еўрарадыё, на 50-й і 63-й забівае Міхаіл Гардзяйчук (першы раз — з пенальці за знос у штрафной Віталя Радзівонава), на 73-й вызначаецца Ігар Стасевіч, пераможную кропку на 83-й паставіў Віталь Радзівонаў.

Вынікі астатніх сённяшніх матчаў: «Белшына» — «Дынама» (Мінск) — 1:2, «Славія» — «Тарпеда-БелАЗ» — 0:1, «Дынама» (Брэст) — «Нафтан» — 1:1, «Віцебск» — «Граніт» — 0:1, «Мінск» — «Слуцк» — 5:2. У чацвер сустрэнуцца «Іслач» і «Гарадзея», «Нёман» і «Шахцёр».

У БАТЭ 25 ачкоў і матч у запасе, 23 ачкі мае мінскае «Дынама», па 20 набралі «Тарпеда-БелАЗ» і «Мінск», у «Крумкачоў» і «Славіі» засталося па 18.

Фота: nn.by

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

13 снежня 2017

Виктория Азаренко получила «уайлд кард» на Australian Open

Белорусская теннисистка Виктория Азаренко получила "уайлд кард" на Открытый чемпионат Австралии, который пройдет в Мельбурне с 15 по 28 января 2018 года.
12 снежня 2017

Учреждения физической культуры и спорта освобождаются от уплаты налога на прибыль

Указанная норма вводится с 1 января и будет действовать 3 года.
12 снежня 2017

Российские олимпийцы одобрили участие в Играх под нейтральным флагом

Олимпийское собрание Олимпийского комитета России (ОКР) приняло решение об участии российских спортсменов в Олимпийских играх 2018 года в Южной Корее в нейтральном статусе.