Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Новыя сутычкі з удзелам расійскіх футбольных фанатаў адбыліся ў французскім Ліле 14 чэрвеня, напярэдадні матчу Расія — Славакія ў рамках Еўра-2016.
10:17 15 чэрвеня 2016
155
Памер шрыфта

Група расіян напала на заўзятараў зборных Англіі і Уэльса, як толькі тыя выйшлі з бара каля гарадскога чыгуначнага вакзала, адкуль брытанцы накіроўваліся ў Ланс — там мае адбыцца матч Англія — Уэльс.

Дзеля разгону бойкі паліцыя выкарыстала слезацечны газ, паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на dailymail.co.uk. Двое расіян і адзін брытанец арыштаваныя. Падчас сутычкі канфліктуючыя бакі абражалі адзін аднаго: англічане выгуквалі крыўдныя крычалкі на адрас расіян, расіяне ў сваю чаргу правакавалі праціўнікаў вопраткай з сімволікай зняважлівага зместу. На асобных фота з месца падзеяў бачна, што расіяне таўкуцца нагамі па сцягу Францыі. Некаторыя расійскія заўзятары былі з закрытымі тварамі.

Непасрэдна перад гэтым інцыдэнтам УЕФА наклала ўмоўную дыскваліфікацыю на Расійскі футбольны саюз да канца турніру. Было абвешчана, што ў выпадку новых сутычак зборная краіны будзе выключаная з ліку ўдзельнікаў Еўра-2016.

Фота: REUTERS, AFP/Getty, Dailymail

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

16 снежня 2017

Белоруска выиграла этап Кубка мира по фристайлу в Китае

Белорусские лыжные акробаты успешно стартовали в новом розыгрыше Кубка мира. На первом этапе в китайском Секрет-Гардене в активе белорусских спортсменов две награды.
15 снежня 2017

Валерий Мельников: «В этом сезоне вообще никому не отдавал бы звание победителя»

Чемпион СССР 1982 года в составе футбольного минского «Динамо» Валерий Мельников подводит для «Народной Воли» итоги чемпионата Беларуси.
13 снежня 2017

Виктория Азаренко получила «уайлд кард» на Australian Open

Белорусская теннисистка Виктория Азаренко получила "уайлд кард" на Открытый чемпионат Австралии, который пройдет в Мельбурне с 15 по 28 января 2018 года.