Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

 “Лёс мотавелазавода чакае і іншыя прадпрыемствы ў цэнтры сталіцы”, – кажа эканаміст Леанід Заіка.
15:25 15 чэрвеня 2016
366
Памер шрыфта
Дырэктар Менскага мотавелазавода Мікалай Ладуцька (на здымку), які раней узначальваў Менгарвыканкам, мяркуе, што трэба правесці працэдуру банкруцтва прадпрыемства.

 
Тады, маўляў, уся маёмасць і зямля пяройдуць у камунальную ўласнасць. Пасля гэтага на базе прадпрыемства можна будзе стварыць рэспубліканскі інавацыйны тэхнапарк або выставачны цэнтр. Пару цэхаў Ладуцька пагаджаецца пакінуць для вытворчасці мотавелатэхнікі, перадае Беларускае Радыё Рацыя.
 
Леанід Заіка: Мотавелазавод пачаў “складваць лапы” яшчэ ў 90-я гады. Прадпрыемства было абсалютна неэфектыўнае, склад кіраўніцтва таксама быў слабы. А затым вырашылі “разыграць карту” – знайшлі імклівага аўстрыйскага бізнесмена па прозвішчы Мураўёў. Такі аўстрыяк на 200 адсоткаў! І далейшы сэнс існавання мотавелазавода быў толькі ў тым, каб яго раскурочыць, а тэрыторыю выкарыстаць пад будаўніцтва. Усё – іншых варыянтаў не было. Пасля кіраваць прадпрыемствам пачаў Ладуцька, і зараз пачынаюцца зігзагі… Тыя, хто прэтэндуе на нейкія плошчы, пачынаюць рабіць заявы, што неабходна банкруцтва. Усё зразумела – хлопцам патрэбна зямля ў цэнтры Менска. Яны пабудуюць там дамы, офісы… Усё ідзе па беларускай традыцыі. І ўсе заявы пра банкруцтва звязаны з тым, каб забраць тэрыторыю. Я называю гэта перадзелам зямельнай уласнасці.
 
РР: Зрабіць з мотавелазавода рэнтабельнае прадпрыемства немагчыма?
 
Леанід Заіка: Думаю, што зараз ужо немагчыма. З завода з’ехалі ў Расею ўсе лепшыя спецыялісты, пад Масквой яны робяць веласіпеды “Стэлз”. Мотавелазавод немагчыма рэаніміраваць, прасцей пабудаваць новы.
 
РР: Такі лёс чакае і некаторыя іншыя стратныя сталічныя прадпрыемствы?
 
Леанід Заіка: Ён чакае абсалютна ўсе прадпрыемства, якія маюць вялікія плошчы ў цэнтры сталіцы. Усё будзе раскурочвацца менавіта такім чынам.
 
Кастусь Заблоцкі,
 
Фота TUT.BY

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Госконтроль: плановых проверок с 1 января не будет. Будут выборочные

Координационные планы контрольной (надзорной) деятельности на первое и второе полугодия 2018 года формироваться не будут.
15 снежня 2017

Госпредприятия пошлют на четыре буквы

Белорусские власти прислушались к МВФ и выполняют рекомендации фонда.
15 снежня 2017

Падатковыя службы Расіі і Беларусі распрацоўваюць новы фармат абмену падатковай інфармацыяй

Федэральная падатковая служба (ФПС) Расіі і Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) Беларусі распрацоўваюць парадак аўтаматычнага абмену падатковай інфармацыяй па асобным абароненым канале сувязі. Гэт