Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Беларускія праваабаронцы патрабуюць ад уладаў забяспечыць працэсуальныя гарантыі і правы затрыманага блогера Эдуарда Пальчыса, вядомага як Джон Сільвер.
16:13 14 чэрвеня 2016
29
Памер шрыфта

Адпаведная заява размешчаная на сайце закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна». У заяве адзначаецца, што рэдактар сайта www.1863x.com Эдуард Пальчыс быў затрыманы на тэрыторыі Расіі і экстрадаваны ў Беларусь, дзе яму выстаўленыя абвінавачанні на падставе ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай і рэлігійнай варожасці) і ч. 2 арт. 343 (распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў) Крымінальнага кодэкса.

«Па нашай інфармацыі, да Эдуарда Пальчыса не дапускаюць адваката», — адзначаюць праваабаронцы. Яны звяртаюць увагу на тое, што Канстытуцыя Беларусі і міжнародныя нормы, у тым ліку Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, гарантуюць правы чалавека на абарону. Гэта азначае у тым ліку магчымасць бесперашкодных і канфідэнцыйных сустрэч з адвакатам, неабмежаваных па частаце і працягласці, гаворыцца ў заяве.

Праваабаронцы нагадваюць пра абсалютную забарону на катаванні ў адпаведнасці з артыкулам 7 Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама падкрэсліваюць,паведамляе БелаПАН, што на час знаходжання ў зняволенні ўся адказнасць за асабістую недатыкальнасць, фізічны і псіхалагічны стан здароўя затрыманага ўскладзеная на ўлады Беларусі.

У сувязі з гэтым аўтары заявы патрабуюць гарантаваць Пальчысу, якога трымаюць у СІЗА Жодзіна, права на абарону і неадкладна дапусціць да яго адваката, а таксама забяспечыць належныя ўмовы ўтрымання і абыходжання, якія не з`яўляліся б жорсткімі, бесчалавечнымі і не зневажалі годнасць, а таксама адпавядалі міжнародным стандартам утрымання зняволеных.

У красавіку ў Мінску быў створаны грамадскі камітэт па вызваленні Эдуарда Пальчыса, куды ўвайшлі больш за дзесяць чалавек, у тым ліку вядомыя палітыкі Павел Севярынец, Дзмітрый Дашкевіч, Андрэй Дзмітрыеў. 7 чэрвеня стала вядома, што затрыманы экстрадаваны ў Беларусь.

Нагадаем, пра затрыманне ў Расіі грамадзяніна Беларусі Эдуарда Пальчыса, ананімнага стваральніка сайта 1863x.com, вядомага пад нікам Джон Сільвер, стала вядома ў канцы студзеня гэтага года. Пазней высветлілася, што ён знаходзіцца ў турме Бранска — пра гэта паведаміла расійскае выданне «Спутник и погром» («СиП»). У артыкуле «Як этнічны паляк дапамагаў беларусам будаваць антырускі нацыяналізм: павучальная гісторыя» ў прыватнасці адзначалася: «Заснавальнік галоўнага русафобскага рэсурсу экс-БССР — 25-гадовы ўраджэнец заходнебеларускага горада Ліда, каталік-практык, этнічны паляк Эдуард Аляксандравіч Пальчыс. У Расію Пальчыс паехаў у пошуках працы. Не змог атрымаць ва Украіне палітычны прыстанак». Паводле інфармацыі «СиП», беларус быў затрыманы 23 студзеня гэтага года ў Бранскай вобласці пры перасячэнні расійска-ўкраінскай мяжы.

Сайт 1863х.com створаны каля двух гадоў таму. На ім публікаваліся палітычныя тэксты, нярэдка з крытыкай уладаў Беларусі і Расіі. Стваральнік рэсурсу вёў яго на ўмовах поўнай ананімнасці. Адзіным сродкам сувязі з рэдактарам быў інтэрнэт, з дапамогай якога ён меў зносіны з аўтарамі і даваў інтэрв`ю. У лістападзе 2015 года Джон Сільвер напісаў: «Роўна паўгода таму, 5 мая 2015 года, я быў затрыманы аператыўнай групай спецслужбаў, месяц правёў у «псіхушцы», на мяне завялі дзве крымінальныя справы, і ў пачатку кастрычніка 2015-га мне давялося пакінуць Беларусь». Вядома, што апошнім часам ён знаходзіўся ва Украіне. З таго часу сайт не абнаўляўся.

 
Фота з сайта БелаПАН
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Алена Анісім: на беларускай мове могуць выкладацца абсалютна ўсе прадметы…

Нядаўна Ігар Марзалюк прапанаваў выкладаць гуманiтарныя дысцыплiны на беларускай мове, а дакладныя – на рускай.

Жители Бобруйска скидываются на реконструкцию детской больницы

В Бобруйске не хватает средств на реконструкцию детской больницы, которая обслуживает маленьких пациентов из пяти районов Могилевской области.

За скорость лишать, бесправников арестовывать: поправки в КоАП приняли во втором чтении

Бесправников в Беларуси планируют наказывать административным арестом за повторное нарушение. Об этом сегодня сообщил председатель Постоянной комиссии Палаты представителей по правам человека, национа