Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Беларускую галерэю «Ў» адзначылі на кірмашы сучаснага мастацтва «ArtVilniusʼ16», які зладзілі ў літоўскай сталіцы. «Ў» уганараваная вышэйшай узнагародай у намінацыі «Лепшая замежная Галерэя».
13:54 14 чэрвеня 2016
34
Памер шрыфта

Гэты кірмаш — жывая камунікацыя паміж галерыстам, наведнікам і калекцыянерам. Галерэя «Ў» прымае ўдзел у кірмашы з моманту яго заснавання (2009 год), вышэйшую ўзнагароду атрымлівае ўжо не ўпершыню.

Гэтым разам фокусам экспазіцыі беларускай галерэі стала постсавецкая архітэктура, паведамляе belsat.eu, якая расказвае пра сумеснае савецкае мінулае Беларусі, Літвы і Польшчы, кажа Ганна Чыстасердава, арт-дырэктарка пляцоўкі.
 
У праекце ўзялі ўдзел аўтары Сяргей Кірушчынка, Ігар Саўчанка, Аляксей Лунёў, Сяргей Шабохін, Уладзімір Грамовіч і артыстычная групоўка «Family Project».
 
«Мне падабаецца, што беларусы на «ArtVilnius» сталы госць, як яны ўжо самі сказалі, як гаспадары адчуваюць сябе тут, таму што прадстаўляюць Беларусь з пачатку гэтага праекту», кажа Шарунас Біруціс, міністр культуры Літвы.
 
Высока ацэньвае «Ў» і арт-крытык ды куратар сучаснага мастацтва з Украіны Канстанцін Дарашэнка.
 
Іншыя ўдзельнікі з Беларусі — галерэя «ДК» з экспазіцыяй жывапісных палотнаў беларускага мастака Рыгора Іванова. Асноўная ідэя карцінаў — гэта перадача свету, які абрамляецца як дыямент, нясе штосьці яскравае і пазітыўнае ў гэты мір, кажа Кацярына Давыдава, дырэктарка «ДК».
 
Фота: belsat.eu
 

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Трудности белорусского шоу-бизнеса: отсутствие рынка или просто лень?

Восьмого декабря белорусское музыкальное сообщество собралось в столичном культурном центре «Корпус». Тут они обсудили самые наболевшие темы концертной деятельности в Беларуси, которых за последние го
11 снежня 2017

Умер заслуженный артист Беларуси Иван Мацкевич‍

10 декабря 2017 года на 71-м году из жизни ушел известный белорусский театральный и киноактер, заслуженный артист Республики Беларусь Иван Мацкевич.
9 снежня 2017

Умер народный артист СССР Леонид Броневой

Народный артист СССР Леонид Броневой скончался в Москве в субботу на 89-м году жизни.