Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

У Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ атрымалі запрашэнне назіраць за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі, паведамілі БелаПАН у прэс-службе БДІПЧ. Бюро мае намер накіраваць у краіну сваю місію.
13:54 14 чэрвеня 2016
35
Памер шрыфта

Згодна з прынятай практыкай звычайна адразу пасля атрымання запрашэння назіраць за выбарамі БДІПЧ адпраўляе ацэначную місію, якая затым робіць рэкамендацыі адносна таго, ці трэба накіроўваць назіральную місію і якая павінна быць яе колькасць.

Аднак у прэс-службе растлумачылі, паведамляе БелаПАН, што, паколькі парламенцкія выбары праходзяць менш чым праз год пасля прэзідэнцкіх выбараў, у Бюро будуць кіравацца высновамі ацэначнай місіі, якая наведвала Беларусь мінулым летам.

Пакуль невядомая дакладная дата прыбыцця ў Беларусь місіі для назірання за парламенцкімі выбарамі. Звычайна яна прыязджае за шэсць-восем тыдняў да даты іх правядзення, зазначылі ў прэс-службе.

Парламенцкія выбары пройдуць 11 верасня.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

16 снежня 2017

«Гавары праўду» правяла у Мінску вялікі пікет з удзелам прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў

Зарэгістраваная ў якасці грамадскага аб'яднання кампанія "Гавары праўду" правяла 16 снежня на пляцоўцы перад Камароўскім рынкам у Мінску вялікі пікет з удзелам прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясц
15 снежня 2017

Анатоль Лябедзька аштрафаваны за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны, сведка-міліцыянер прыгразіў яшчэ адным судом

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 15 снежня аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1.150 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова, якую супра
15 снежня 2017

Митрополит Кондрусевич надеется, что Папа Римский посетит Беларусь

Митрополит Минско-Могилевский архиепископ Тадеуш Кондрусевич надеется, что Папа Римский посетит Беларусь. Об этом он рассказал журналистам в Минске 15 декабря.