Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Да міжнароднага назірання на выбарах трэба ставіцца без істэрыі. Пра гэта кіраўніца Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына заявіла ў інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1", паказанаму ўвечары 12 чэрвеня.
9:09 13 чэрвеня 2016
49
Памер шрыфта

«Давайце ставіцца да гэтага без істэрыі. Мы да такой ступені дэманізавалі інстытут міжнароднага назірання, паставілі іх на п’едэстал і самі сталі баяцца. Не трэба нічога баяцца, проста да людзей трэба ставіцца адкрыта і добразычліва», — заявіла чыноўніца.

Разам з тым яна заявіла, перадае Еўрарадыё, што не мае ілюзіяў наконт таго, якой будзе магчымая справаздача БДІПЧ АБСЕ па выніках беларускіх выбараў.

Старшыня ЦВК распавяла, якія змены адбудуцца на бліжэйшых парламенцкіх выбарах. Па яе словах, назіральнікі атрымаюць доступ да многіх лічбаў, не прапісаных у законах. Як прыклад яна назвала колькасць выбарцаў у спісе для галасавання і колькасць тых, хто прыняў удзел у галасаванні. «Таксама мы абавязваем дапускаць нацыянальных і міжнародных назіральнікаў да працэдуры перадачы пратаколаў ад участковых камісій да акруговых, да звядзення вынікаў выбараў па акрузе», — распавяла Ярмошына.

Фота: БЕЛТА

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Мінчанін прыгавораны да 20 гадоў пазбаўлення волі за згвалтаванне непаўнагадовых дачок і падчаркі

Судом Фрунзенскага раёна Мінска 40-гадовы мінчанін, які абвінавачваецца ва ўчаненні згвалтаванняў і гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару ў дачыненні да непаўналетніх, прыгавораны да 20 гадоў паз

Ольга Ковалькова: «Мы скажем «Стоп!» фальсификациям!»

Один из лидеров оргкомитета по созданию партии «Белорусская христианская демократия» рассказала «Народной Воле», как во время избирательной кампании в местные Советы депутатов будет работать обществен