Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Прыблізна 100 прадстаўнікоў з Мінска і рэгіёнаў удзельнічаюць у чарговым форуме прадпрымальнікаў, які праходзіць 13 чэрвеня ў Мінску.
13:49 13 чэрвеня 2016
83
Памер шрыфта
Форум традыцыйна арганізаваны рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем «Перспектыва». Месцам збору прадпрымальнікаў стаў Дом Масквы, бо адміністрацыя гасцініцы «Беларусь», дзе раней праводзіліся такія форумы, адмовілася выдзеліць арганізатарам сваю актавую залу.

Тэма форуму — «Прадпрымальнікі і ўлада: адкрыты дыялог па ўмацаванні і развіцці даверу». З мэтай пачуць індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП) і выказаць сваю пазіцыю на сустрэчу прыйшлі дырэктар дэпартамента прадпрымальніцтва Міністэрства эканомікі Пётр Арушаньянц, кансультант дэпартамента па прадпрымальніцтве Мінэканомікі Валерый Хомчанка, намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі гандлю і паслуг Міністэрства гандлю Андрэй Мяшкоў, а таксама намеснік старшыні камітэта эканомікі, начальнік упраўлення прадпрымальніцтва Мінгарвыканкама Аляксандр Каліноўскі.

Як адзначыў, паведамляе БелаПАН, адкрываючы форум, старшыня «Перспектывы» Анатоль Шумчанка, «сітуацыя ў прадпрымальніцкім асяроддзі застаецца ранейшай», праблемы ІП «не вырашаныя, а закансерваваныя». «Недастаткова зроблена ў гэтым напрамку ў межах рабочых груп і іншых пляцовак, мала зроблена, каб зняць напружанасць у прадпрымальніцкім асяроддзі — яна застаецца і ў любы момант можа ўспыхнуць», — сказаў Шумчанка.

На яго думку, рабочая група па пытаннях прадпрымальніцтва, якая была створаная ў Мінэканомікі пасля аднаго з форумаў і працавала вясной гэтага года, «мела на мэце выйграць час, каб збіць пратэстны настрой у прадпрымальніцкім асяроддзі і вымусіць ІП выйсці на працу». «Больш прадпрымальнікі такога не дапусцяць», — заявіў Шумчанка.

«Сёння мы хочам пачуць ацэнку прадпрымальнікаў і ўладаў, умацаваць давер паміж імі, — сказаў старшыня прадпрымальніцкага аб’яднання. — Калі ў нас не будзе даверу, то будзе вуліца і Плошча. «Перспектыва» менш за ўсё гэтага хоча, таму што мы створаныя для бізнесу, узбагачэння сябе і краіны, а не для пратэсту. Паўмеры нас не задавальняюць, прадпрымальнікі хочуць працаваць у нармальным прававым полі, а не бегаць па судах».

Шумчанка паведаміў, што наступны форум прадпрымальнікаў пройдзе 28 жніўня або 5 верасня, незадоўга да парламенцкіх выбараў, прызначаных на 11 верасня.

Нагадаем, з пачатку 2016 года ў Беларусі дзейнічае ўказ прэзідэнта № 222 аб прадпрымальніцкай дзейнасці. Указ фактычна паралізаваў працу ІП, якія гандлююць прадукцыяй лёгкай прамысловасці, бо цяпер яны могуць гандляваць толькі тымі таварамі, увезенымі з краін Мытнага саюза, на якія ў іх ёсць суправаджальныя дакументы. Атрыманне такіх дакументаў вельмі складаны працэс з-за пазіцыі расійскіх партнёраў. Тым не менш да канца сакавіка большасць ІП вымушаныя былі аднавіць працу, нягледзячы на рызыку быць аштрафаванымі і пазбаўленымі тавару.

 
Фота з сайта БелаПАН
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Госпредприятия пошлют на четыре буквы

Белорусские власти прислушались к МВФ и выполняют рекомендации фонда.

Падатковыя службы Расіі і Беларусі распрацоўваюць новы фармат абмену падатковай інфармацыяй

Федэральная падатковая служба (ФПС) Расіі і Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) Беларусі распрацоўваюць парадак аўтаматычнага абмену падатковай інфармацыяй па асобным абароненым канале сувязі. Гэт

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.