Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Мяне, як і многіх беларусаў, вельмі непакоіць гаротны стан роднай мовы. Хоць афіцыйна яна з’яўляецца дзяржаўнай, але пасля рэферэндуму 1995 года нашы чыноўнікі паставілі беларускую мову фактычна на мяжу знікнення, поўнага выцяснення яе з усіх сфер грамадскага жыцця.
8:38 13 чэрвеня 2016
70
Памер шрыфта

Вышэйшым кіраўніцтвам краіны, дэпутатамі парламента парушаны прынцып канстытуцыйнай роўнасці двухмоўя. Я хачу чытаць усе законы Рэспублікі Беларусь, дэкрэты і ўказы кіраўніка дзяржавы, пастановы ўрада, рашэнні мясцовых улад па-беларуску. Але ж такой магчымасці не маю. Амаль усе заканадаўчыя і нарматыўныя акты прымаюцца і публікуюцца на адной дзяржаўнай мове — рускай. Чаму ўлада абмежавала маё права як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь?

Прэзідэнт краіны аднойчы сказаў, што мова не павінна быць палітычнай катэгорыяй. А на самай справе беларускія ўлады зрабілі ўсё для таго, каб мова стала «яблыкам разладу», сродкам палітычнай барацьбы. Агрэсіўная русіфікацыя — хіба ж гэта нармальная палітыка?

Прапаную абмеркаваць прычыны перакосаў у дзяржаўнай культурна-моўнай палітыцы і патрабаваць ад улад усіх узроўняў прыняцця дзейсных захадаў, каб выправіць гэтыя перакосы, піша «НН«. Сёння, як ніколі раней, беларускай мове патрэбна грунтоўная дзяржаўная падтрымка. Беларускім уладам, на маю думку, трэба зрабіць найперш тры рашучыя крокі:

— забяспечыць канстытуцыйную роўнасць дзяржаўнага двухмоўя;

— забяспечыць навучанне ў палове (50%) сярэдніх і вышэйшых навучальных установаў па-беларуску;

— прыняць Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы».

Міхась Спірыдовіч, сябра Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, Івянец (Валожынскі раён)

Фота з адкрытых крыніц

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Алена Анісім: на беларускай мове могуць выкладацца абсалютна ўсе прадметы…

Нядаўна Ігар Марзалюк прапанаваў выкладаць гуманiтарныя дысцыплiны на беларускай мове, а дакладныя – на рускай.

Жители Бобруйска скидываются на реконструкцию детской больницы

В Бобруйске не хватает средств на реконструкцию детской больницы, которая обслуживает маленьких пациентов из пяти районов Могилевской области.

За скорость лишать, бесправников арестовывать: поправки в КоАП приняли во втором чтении

Бесправников в Беларуси планируют наказывать административным арестом за повторное нарушение. Об этом сегодня сообщил председатель Постоянной комиссии Палаты представителей по правам человека, национа