Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Дзясяткі машын зьяжджаюцца штодня ў вёску Дварэц, каб скупляць у мясцовых жыхароў трускалкі. Гэта важная крыніца даходу на Лунінеччыне.
15:37 12 чэрвеня 2016
779
Памер шрыфта

Летась лунінецкія ўлады адчынілі адмысловую пляцоўку для скупшчыкаў трускалак. Цяпер сюды зьяжджаюцца ня толькі беларускія, але і расейскія «бусікі».

Дзейнічае гэты кірмаш паводле прынцыпаў біржы — калі прапанова вялікая, а скупшчыкаў мала, то кошт на трускалкі падае, а калі наадварот — то расьце. У час, калі мы былі ў Дварцы, цана на ягады вагалася ў межах 18-25 тысяч рублёў за кіляграм. Але мясцовыя жыхары казалі, што некалькі дзён таму кошт падаў аж да 6 тысяч.

Расейцы з Бранску купляюць палескія трускалкі

Расейцы з Бранску купляюць палескія трускалкі

На «трускалкавай біржы» разгаворваемся з гаспадарамі мікрааўтобусу з расейскімі нумарамі. Спадары з Бранску кажуць, што прыяжджаюць сюды кожны год:

«Выдатна, усё выдатна, мы задаволеныя, Рэспублікай Беларусь мы заўсёды задаволеныя. Толькі крышку не задаволеныя дарогай ад Калінкавіч да Жыткавіч», — жартуюць расейцы.

На «трускалкавай біржы» каля вёскі Дварэц

На «трускалкавай біржы» каля вёскі Дварэц

Спадары называюцца прадпрымальнікамі і кажуць, што павязуць трускалкі на перапродаж у Расею.

Мужчына зь вёскі Дварэц прывёз на ровары некалькі вёдраў ягад. Кажа, што мясцовым людзям нашмат выгадней прадаваць ягады перакупшчыкам, чым дзяржаве:

Перакупшчыкі на «трускалкавай біржы» плацяць ад 100 да 300 тысяч за месца для машыны

Перакупшчыкі на «трускалкавай біржы» плацяць ад 100 да 300 тысяч за месца для машыны

«Зь дзяцінства, колькі жывем, вырошчваем трускалкі. Яшчэ пры Саюзе сюды прыяжджалі дзяржаўныя машыны скупляць ягады, прыватнікаў тады не было. Летась дзяржава прапаноўвала па 2 тысячы за кіляграм скупаць. Ну гэта ж не цана… Трускалкі, бывае, зь вясны даводзіцца па тры разы прапалоць. Таму добра, што хоць камэрсанты падтрымліваюць нас. Той, у каго вялікае поле ды свая тэхніка, той зарабляе. А так, як вёдрамі возім, то які даход? Дадатак да заробку».

Ідучы па вёсцы Дварэц, у многіх гародах можна назіраць, як людзі ўвіхаюцца на надзелах з трускалкамі. Падыходзім да адной спадарыні — пэнсіянэрка Любоў вырошчвае каля 8 сотак трускалак. Кажа, ураджай цяпер ня вельмі добры з-за сухога надвор’я ў Дварцы.

«Летась мо якіх 10 мільёнаў зарабіла. Не такія мо і грошы, але ж для вёскі — грошы. У нас няма такой хаты, каб не было трускалак. Таму што той, у каго няма трускалак — гэта гультай. У нас усе, як вясна пачынаецца, літарай „зю“ стаяць,» — сьмяецца пэнсіянэрка.

Спадарыня распавяла, што за часамі СССР многія жыхары Лунінеччыны вазілі трускалкі ў балтыйскія краіны — у Рыгу, Даўгаўпілс, Каўнас. Прадаўшы ягады, палешукі вярталіся дадому ўжо з «дэфіцытнымі» таварамі.

Цяпер жыхары Лунінецкага раёну за мяжу свае трускалкі ня возяць, замежнікі прыяжджаюць па ягады самі. Некаторыя палешукі, якія жадаюць зарабіць болей, вязуць дызэль-цягніком кашалі трускалак на рынак у Баранавічы. Большасьць жа так не рызыкуе, і нясе чырвоныя ягады перакупшчыкам, кажучы, што «трускалка да заўтра ляжаць і чакаць продажу ня будзе».

Крынiца: svaboda.org
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Алена Анісім: на беларускай мове могуць выкладацца абсалютна ўсе прадметы…

Нядаўна Ігар Марзалюк прапанаваў выкладаць гуманiтарныя дысцыплiны на беларускай мове, а дакладныя – на рускай.

Жители Бобруйска скидываются на реконструкцию детской больницы

В Бобруйске не хватает средств на реконструкцию детской больницы, которая обслуживает маленьких пациентов из пяти районов Могилевской области.

За скорость лишать, бесправников арестовывать: поправки в КоАП приняли во втором чтении

Бесправников в Беларуси планируют наказывать административным арестом за повторное нарушение. Об этом сегодня сообщил председатель Постоянной комиссии Палаты представителей по правам человека, национа