Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Нацыянальны банк Беларусі з 1 ліпеня зніжае стаўку рэфінансавання да 20 працэнтаў, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.
15:43 10 чэрвеня 2016
120
Памер шрыфта

«З 1 ліпеня 2016 года зніжаецца стаўка рэфінансавання — з 22 працэнтаў да 20 працэнтаў гадавых. Акрамя таго, зніжаюцца стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі бягучай ліквіднасці банкаў (з 27 працэнтаў да 25 працэнтаў гадавых) і стаўкі па пастаянна даступных аперацыях выключэння ліквіднасці банкаў (з 15 працэнтаў да 13 працэнтаў гадавых)», — растлумачылі ў Нацбанку.

Ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей адзначылі, паведамляе БЕЛТА, што гэта рашэнне прынялі сёння праўленне і камітэт па манетарнай палітыцы Нацыянальнага банка.

Акрамя таго, з 1 жніўня 2016 года змяншаецца гранічны ўзровень працэнтных ставак па новых тэрміновых банкаўскіх укладах фізічных асоб у нацыянальнай валюце, у выпадку перавышэння якога прадугледжваецца павелічэнне рэзервовых патрабаванняў, – з 1,0 да 0,9 стаўкі па пастаянна даступных аперацыях Нацыянальнага банка ў форме крэдыту авернайт.

У Нацбанку адзначылі, што прыняццю гэтых рашэнняў садзейнічала перш за ўсё запаволенне інфляцыйных працэсаў. Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, прырост спажывецкіх цэн у маі 2016 года знізіўся да 0,5 працэнта адносна красавіка і да 12,4 працэнта — адносна мая мінулага года.

Гадавы прырост сярэдняй шырокай грашовай масы ў маі 2016 года склаў 18,9 працэнта. «Дынаміка гэтага паказчыка фарміруе ўмовы для далейшага зніжэння інфляцыі, абумоўленай манетарнымі фактарамі. На фоне зніжэння кошту рэсурсаў на грашовым рынку гэта дае магчымасць прадоўжыць палітыку па змяншэнні рызык-прэміі ў працэнтных стаўках», — падкрэслілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей.

Далейшыя рашэнні ў галіне грашова-крэдытнай палітыкі будуць прымацца па меры фарміравання адпаведных макраэканамічных умоў з улікам комплекснага прагнозу развіцця эканомікі Беларусі.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Лукашенко: Беларусь может стать гаванью для развития ИТ-бизнеса

Беларусь "имеет все шансы стать как минимум региональным лидером в развитии самых передовых направлений — искусственного интеллекта, больших данных, технологии блокчейн".

Прогноз-2018: стагнация, девальвация или светлое будущее

Естественное ускорение белорусской экономики в 2018 году не произойдет, а искусственное чревато.

Беларусь на 6-м месцы сярод краін з найніжэйшымі заробкамі ў Еўропе

Беларусь трапіла на 6-е месца ў спісе краін Еўропы з найніжэйшымі заробкамі.