Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Вызваленая ў зале суда дырэктарка Віцебскай птушкафабрыкі расказала журналістам пра свае планы, крыўды і падзялілася меркаваннем, чаму сёння фабрыка перастала быць прыбытковай.
13:13 10 чэрвеня 2016
837
Памер шрыфта

Пра віну

«Хай мяне і асудзяць за мае словы, але я скажу. Я і па сённяшні дзень не лічу сябе вінаватай. У поўным аб’ёме я не прызнаю ніякай віны. І мне гэты абвінаваўчы прысуд трохі, канечне, засмучальны. Бо я заўсёды працавала ў інтарэсах гэтай фабрыкі, я яе любіла як сваё дзіця, выхадзіла яе і гэта было самае дарагое, што я мела. Таму я лічу, што справядліва было б не баяцца і вынесці цалкам апраўдальны прысуд. Бо віны няма».

Пра крыўды

«Я не хачу нікога асуджаць. Гэтыя памылкі былі зробленыя два гады таму і іх, напэўна, трэба было прызнаць. Гэта таксама няпроста. Але часткова, напэўна, разабраліся. Трэба радавацца таму, што ёсць. І гэты прысуд — ён такі, што ёсць магчымасць бачыць сваіх родных, бачыць калектыў. Гэта дзве сям’і, якім я прысвяціла ўсё сваё жыццё, таму я ўсё роўна рада. Калектыў жыў два гады з намі, перажываў за нас. Я ведаю, што яны ведаюць і вераць, у іх не было сумневаў, што мы рабілі і вырашалі ўсё правільна».

Пра першыя дні на волі і планы

«Я прывыкла працаваць усё жыццё. І спадзяюся, што буду працаваць. Але ці буду працаваць на тым жа прадпрыемстве, вас напэўна цікавіць? Тое, што я буду працаваць — гэта не абмяркоўваецца, бо я адчуваю сябе абсалютна нармальна, і фізічна, і маральна. Я нават больш закалілася тут, адужэла. А ці буду на тым жа прадпрыемстве? Даведаюся меркаванне кіраўніцтва, меркаванне вышэйшай арганізацыі — на колькі яны мне давяраюць. Калі ёсць у іх давер — я гатовая працаваць. Калі не давяраюць, то я там працаваць не буду ніколі. Буду працаваць у іншым, прыносіць карысць там. Усё пытанне ў гэтым».

Пра сённяшнія страты на птушкафабрыцы

«Пракаментаваць гэта проста. Сёння эканамічная сітуацыя вельмі складаная ў краіне. Гэта важна. Шмат якія прадпрыемствы адчуваюць сур’ёзныя страты. Гэта першае. А другое — чаго граха таіць, калі пяць чалавек ключавых спецыялістаў, кіраўніцтва, схапілі, то тыя людзі не могуць, як бы яны не хацелі, у цяжкай эканамічнай сітуацыі ўзяць тую ношу, што мы неслі гадамі».

Пра любоў

«Я хачу сказаць, каб людзі не злаваліся, бо часам… Тое, што робіць вышэйстаячае кіраўніцтва — яны імкнуцца паўсюль навесці парадак. І тое, што ёсць памылкі — як за гэта можна абвінавачваць? Памылкі ёсць паўсюль. Таму, я лічу, не трэба злавацца, трэба далей верыць, любіць і працаваць. Я заўсёды кажу, што любоў пераможа. Любоў да ўсяго, да людзей, да блізкіх, да калектыву… Бо без яе нічога няма. Вынік будзе толькі калі ты любіш. А я люблю, і да гэтага часу люблю. Люблю людзей, люблю жыццё. Люблю сваіх сваякоў. Я проста люблю».

Пра тое, што Норкуса не вызвалілі

«Гэта адна з засмучальных нотак… Але застаўся месяц. Што ж зробіш. Але ён вельмі моцны чалавек. Чалавек, які справіцца, хоць ён і застаўся адзін, і я разумею, як гэта балюча… І я з ім побач у думках кожную хвіліну. Думаю, хутка мы будзем разам».

Фота : nn.by
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).

Как выглядит поездка на новом поезде из Минска в Варшаву

Журналистка «Белсата» Марина Вашкевич стала одной из первых пассажирок нового железнодорожного маршрута, который соединяет белорусскую и польскую столицы.