Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Акцыя салідарнасці з арыштаваным рэдактарам сайта 1863x.com. Эдуардам Пальчысам трывала каля 45 хвілін.
22:23 9 чэрвеня 2016
61
Памер шрыфта
Удзельнікі размясціліся ланцугом каля СІЗА на Валадарцы.
Яны трымалі плакаты ў падтрымку Эдуарда Пальчыса, скандавалі лозунгі «Свабоду Пальчысу!», «Свабоду Паліенку!», «Свабоду палітвязням!», «Незалежнасць», а таксама супраць імперскай палітыкі Расіі. З вядомых людзей на мітынгу прысутнічалі палітык Павал Севярынец, рэжысёрка Вольга Мікалайчык і грамадская актывістка Наталля Басалыга.

Павал Севярынец гучна звяртаўся да міліцыянтаў. Казаў, што Эдуард Пальчыс рабіў іх справу — бараніў незалежнасць, што ім павінна быць сорамна. Таксама удзельнікі пікета выгуквалі словы падтрымкі Эдуарду у бок СІЗА. Павал узгадваў, што калі ён там знаходзіўся ў свой час, гукі падтрымкі пікетоўшчыкаў у яго падтрымку былі добра чуваць і гэта вельмі натхняла і дапамагала перажыць выпрабаванні.

Над пікетам лунаў бел-чырвона-белы сцяг. Міліцыянты склалі пратаколы на ўдзельнікаў акцыі.

 
Эдуарда Пальчыса, вядомага пад псеўданімам Джон Сільвер, яшчэ 26 мая этапавалі з Бранскага СІЗА ў следчы ізалятар на Валадарцы ў Мінску. Яму пагражае 5 год зняволення за блог 1863x.com.
Крынiца: "Новы Час"
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Из Минска в аэропорт хотят построить короткую дорогу

Из столицы в Национальный аэропорт Минск планируют построить новую автомагистраль, которая будет проходить от ул. Ваупшасова.
9 снежня 2017

Председателем «Молодого фронта» избран Евгений Васькович

Председателем международного общественного объединения «Молодой фронт» (организация зарегистрирована в Чехии) избран Евгений Васькович. Такое решение принял съезд организации 9 декабря в Минске.
9 снежня 2017

Макей: Захаду патрэбна незалежная Беларусь, а не васальная дзяржава на перыферыі імперый

Краінам Захаду патрэбна незалежная і суверэнная Беларусь, а не "нейкая васальная або лімітрофная дзяржава на перыферыі якіх-небудзь імперый або геапалітычных гульцоў". Пра гэта заявіў міністр замежных