Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

У пытанні фармавання цаны на расійскі газ для Беларусі бакі пакуль не прыйшлі да згоды. Так пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў пракаментаваў вынікі перамоў Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі, што прайшлі 8 чэрвеня ў Мінску і закраналі сітуацыю з цаной на газ.
15:03 9 чэрвеня 2016
56
Памер шрыфта

«Гэта пытанне абмяркоўвалася ўчора. Пакуль адзінага пункту гледжання няма, вось, не прыйшлі да згоды, — заявіў дыпламат. — Але хацелася б, каб ва ўсіх дзеяннях, якія ажыццяўляюць партнёры паміж сабой, прысутнічала логіка дзеянняў. Калі мы падпісалі кантракт, і ў нас ёсць сумненні па гэтым кантракце, і сумненні, безумоўна, не заўсёды неабгрунтаваныя, то трэба, выконваючы кантракт, дамаўляцца, як яго перайначыць».

«І не трэба цяпер у аднабаковым парадку мяняць сваё рашэнне. Трэба працягваць упарта і настойліва выбудоўваць шэраг лагічных дзеянняў, таму што сусветныя цэны на вуглевадароды ўпалі, а газ прывязаны да нафты… Трэба знайсці лагічнае рашэнне. Я думаю, што разуменне гэта прыйшло», — сказаў Сурыкаў.

Ён удакладніў, што «няма беларускага доўгу, ёсць доўг спажыўцоў, як няма і даўгоў перад «Газпромам», бо кантракт падпісаны з «Белтрансгазам». «Там, па-мойму, лічба каля 200 млн. [долараў] неразлікаў за газ, дакладней, разлікаў па адвольным кошце, які не адпавядае кантракту», — дадаў расійскі пасол.

Сурыкаў нагадаў, паведамляе БелаПАН, што кантракт аб пастаўках у Беларусь расійскага газу дзейнічае да 1 студзеня 2017 года.

Пры гэтым дыпламат скептычна выказаўся пра магчымасць вырашэння канфлікту ў арбітражным судзе: «Як вы разумееце, падрыхтоўчыя работы па справах такога ўзроўню займаюць да шасці месяцаў. Пакуль суд разгледзіць, у кантракта скончыцца тэрмін дзеяння. І рашэнне любое суда прагназаванае, калі ведаць, як фарміруюцца беларускія суды, як і расійскія, часткова. Яны маюць цалкам сур’ёзную залежнасць».

Як паведамляў БелаПАН, газавая спрэчка і перамовы паміж дзвюма дзяржавамі на гэту тэму вядуцца са студзеня. Мінск настойвае на зніжэнні кошту расійскага газу. Прадстаўнікі расійскага ўрада неаднаразова заяўлялі аб немэтазгоднасці зніжэння цаны. У Расіі адзначаюць, што цана на расійскі газ для Беларусі разлічваецца на падставе міжурадавага пагаднення, а пераход на вызначэнне цаны на аснове роўнадаходнасці цэнаў на газ на ўнутраным рынку і за мяжой, на чым настойвае Беларусь, магчымы ў рамках ЕАЭС да 2025 года.

У пачатку мая стала вядома, што ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» звярнулася ў міжнародны арбітражны суд пры Беларускай гандлёва-прамысловай палаце з іскам у дачыненні да беларускіх газазабеспячальных арганізацый «у сувязі з наяўнасцю запазычанасці з боку газазабеспячальных арганізацый па аплаце пастаўленага прыроднага газу».

Цяпер цана паставак расійскага газу для Беларусі складае 132 долары за тысячу кубаметраў. Ва ўрадзе Беларусі лічаць справядлівай цану 73 долары.

Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў па выніках учарашніх перамоваў паведаміў, што Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін даручылі міністрам энергетыкі Расіі і Беларусі самастойна ўрэгуляваць пытанне цэнаўтварэння пры пастаўках газу, не выносячы наяўныя рознагалоссі на вышэйшы ўзровень.

 
Фота: Радыё Свабода
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.

Зменаў у працэдуры збору транспартнага падатку з 1 студзеня не будзе

Зменаў у працэдуры збору транспартнага падатку з 1 студзеня 2018 года ў Беларусі не будзе.

ЕИБ одобрил выделение денег на свой первый проект в Беларуси

Совет директоров Европейского инвестиционного банка одобрил выделение денег на 55 проектов в Европе, Азии, Африке, Латинской Америке и на Среднем Востоке на общую сумму 8,9 млрд евро.