Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Ва ўмовах сусветнага крызісу Беларусі і Расіі важна аб'яднаць намаганні ў вырашэнні розных праблем. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 8 чэрвеня, выступаючы на трэцім Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Мінску.
8:57 9 чэрвеня 2016
38
Памер шрыфта

«Бясспрэчна, стварэнне Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі дало магчымасць у значнай ступені актывізаваць тавараабарот, ажыццявіць цэлы шэраг буйнамаштабных сумесных праграм і праектаў. Прынесла ўзаемныя выгады і стала платформай для развіцця адносін па многіх іншых кірунках, — сказаў Лукашэнка. — Аднак прыходзіцца канстатаваць, што замест таго, каб аб’яднаць намаганні ва ўмовах крызісу, мы выжываем паасобку. Навошта? Прэзідэнт Расіі ў аснову таксама паставіў менавіта гэтае пытанне. Давайце ў гэтых умовах будзем разам».

Ён адзначыў, перадае БелаПАН, што Беларусь і Расія, рэагуючы на сусветныя выклікі, часта абараняюць толькі свае нацыянальныя інтарэсы.

«Беларусі і Расіі баяцца адзін аднаго няма чаго, — заявіў Лукашэнка. — Мы узаемадапаўняем адзін аднаго па многіх пазіцыях. Трэба гэтым скарыстацца. Але нягледзячы на шматгадовыя інтэграцыйныя працэсы, у нас да гэтага часу на практыцы не забяспечаны ў поўным аб’ёме роўныя ўмовы для беларускіх і расійскіх суб’ектаў гаспадарання. А гэта дазволіла б павялічыць вытворчасць прамысловай прадукцыі, стварыць сотні тысяч працоўных месцаў і перайсці да новых ўзаемавыгадных праектаў».

Раней падчас перамоваў з Уладзімірам Пуціным 8 чэрвеня Лукашэнка канстатаваў, што бакам пакуль не ўдалося пераламаць негатыўную дынаміку тавараабароту. Так, аб’ём узаемнага гандлю за студзень—красавік 2016 года склаў 7,6 млрд. долараў ЗША, знізіўшыся да ўзроўню аналагічнага перыяду 2015 года амаль на 12%. Экспарт Беларусі ў Расію дасягнуў амаль 3 млрд. долараў, скараціўшыся да адпаведнага перыяду мінулага года прыкладна на 6%. Імпарт з Расіі склаў больш за 4,5 млрд. долараў і знізіўся на 15%.

«Але, што радуе, дзякуючы нашым скаардынаваным намаганням у пераадоленні наступстваў эканамічнай нестабільнасці ў свеце тэмпы падзення тавараабароту значна замарудзіліся. Калі па выніках чатырох месяцаў мінулага года ўзаемны тавараабарот упаў на 30%, то ў гэтым годзе зніжэнне склала каля 12%, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Спадзяюся, што падчас сумеснай працы мы зможам адшукаць рэзервы для замацавання станоўчай тэндэнцыі».

«Павышэнню стабільнасці нашых эканомік, росту дабрабыту беларусаў і расіян спрыяла б зняцце яшчэ існуючых некаторых абмежаванняў ва ўзаемным гандлі», — заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што эканамічны крызіс павінен з’яднаць удзельнікаў інтэграцыйных працэсаў, прымусіць іх развіваць кааперацыю, унутраныя вытворчыя ланцужкі, не канкурыраваць, а ўзаемадзейнічаць на знешніх рынках.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

«Гавары праўду» правяла у Мінску вялікі пікет з удзелам прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў

Зарэгістраваная ў якасці грамадскага аб'яднання кампанія "Гавары праўду" правяла 16 снежня на пляцоўцы перад Камароўскім рынкам у Мінску вялікі пікет з удзелам прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясц
15 снежня 2017

Анатоль Лябедзька аштрафаваны за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны, сведка-міліцыянер прыгразіў яшчэ адным судом

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 15 снежня аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1.150 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова, якую супра
15 снежня 2017

Митрополит Кондрусевич надеется, что Папа Римский посетит Беларусь

Митрополит Минско-Могилевский архиепископ Тадеуш Кондрусевич надеется, что Папа Римский посетит Беларусь. Об этом он рассказал журналистам в Минске 15 декабря.