Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Прэс-сакратар Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова паведаміла Свабодзе, што цяпер працягваецца расьсьледаваньне крымінальнай справы ў дачыненьні Эдуарда Пальчыса — стваральніка блога 1863x, больш вядомага як Jhon Silver.
11:44 8 чэрвеня 2016
80
Памер шрыфта

Паведамляецца, перадае Радыё Свабода, што ўпраўленьнем Сьледчага камітэту па Менску расьсьледуецца крымінальная справа ў дачыненьні да 25-гадовага ўраджэнца Гарадзенскай вобласьці паводле ч. 1 арт. 130 (распальваньне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасьці або розьні) і ч. 2 арт. 343 (распаўсюджваньне парнаграфічных матэрыялаў) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

За «распальваньне варожасьці» Пальчысу пагражае арышт на тэрмін да 6 месяцаў ці абмежаваньне альбо пазбаўленьне волі на тэрмін да 5 год. За «распаўсюд парнаграфіі» — пазбаўленьне волі на тэрмін ад двух да чатырох год.

«Вызначана, што падсьледны, зьяўляючыся адміністратарам сайта www.1863x.com, разьмяшчаў на ім матэрыялы, якія ўтрымліваюць прыкметы распальваньня нацыянальнай варожасьці або розьні, а таксама выявы парнаграфічнага зьместу. Гэта пацьвярджаецца вынікамі праведзеных экспэртызаў», — паведамілі ў СК.

Як адзначаюць у прэс-службе СК, першапачаткова да Пальчыса была ўжытая мера стрыманьня ў выглядзе падпіскі аб нявыезьдзе і належных паводзінах.

«Аднак абвінавачваны вырашыў схавацца ад крымінальнага перасьледу і ў кастрычніку 2015 году выехаў за межы Рэспублікі Беларусь. У гэтай сувязі ён быў аб’яўлены ў міждзяржаўны вышук. У гэты час расьсьледаваньне крымінальнай справы працягваецца, мужчына экстрадаваны з тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі, да яго ўжытая мера стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту», — паведаміла Радыё Свабода Юлія Ганчарова.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

8 снежня 2017

Авторынок захлестнул новый вид мошенничества

За последние годы покупатели автомобилей стали грамотными. Тщательно выбирающий бэушку водитель уже не поведется на сменивший не один десяток владельцев-временщиков «конструктор» из нескольких экземпл
8 снежня 2017

Завершено расследование ДТП в Ивановском районе, в котором погибли 5 детей

Управление Следственного комитета по Брестской области завершило расследование уголовного дела по факту дорожно-транспортного происшествия на железнодорожном переезде в Ивановском районе, в котором по
7 снежня 2017

Асуджанай былой намесніцы дырэктара Магілёўскага мясакамбіната пагражае новы тэрмін

Суд Кастрычніцкага раёна Магілёва пачаў разгляд новай справы былой намесніцы дырэктара Магілёўскага мясакамбіната Вольгі Нагіх, раней асуджанай за карупцыйныя злачынствы.