Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Сёння ў Беларусі і Швецыі ёсць усе шанцы развіваць узаемапаважлівы дыялог, з якога можа вырасці паразуменне, а затым і згода, заявіў шведскі пасол Марцін Оберг.
11:01 8 чэрвеня 2016
52
Памер шрыфта

Вяртанне даверу паміж краінамі дыпламат лічыць агульнай заслугай абедзвюх дзяржаў.

«Давер паміж Беларуссю і Швецыяй, які ўдалося вярнуць за час майго знаходжання тут, гэта не асабіста мая заслуга, а наша з вамі агульная, — адзначыў ён. — Гэта самае галоўнае, чаго я як дыпламат дамогся. На гэтай базе можна будаваць адносіны і развіваць іх у розных сферах, ад палітычнай і эканамічнай да культурнай. Я таксама думаю, што гэта дазволіць нам выбудаваць дыялог, як і належыць паміж добрымі суседзямі, як у пытаннях агульнай згоды, так і там, дзе нашы думкі разыходзяцца».

Оберг выказаў шкадаванне, паведамляе БелаПАН, з нагоды астуджэння адносін дзвюх краін чатыры гады таму. «Мне вельмі шкада, што так адбылося, але думаю, было б не вельмі прадуктыўна каго-небудзь вінаваціць у гэтым. Больш важна — глядзець наперад і знайсці базу, з якой мы можам развіваць нашы адносіны далей, знайсці згоду і паразуменне нават у тых сферах, дзе, магчыма, нашы погляды не супадаюць», — сказаў дыпламат.

На яго думку, пачатак да наладжвання адносін ужо пакладзены.

«Перш за ўсё, гэта ўзаемапаважлівы дыялог, — лічыць Оберг. — І мы прыйшлі сёння да таго, што можам проста сказаць адзін аднаму, што мы думаем. Гэта першы крок, ад якога можа развівацца паразуменне і нават расці згода».

Нагадаем, у жніўні 2012 года паміж Мінскам і Стакгольмам адбыўся дыпламатычны канфлікт. Прычынай стала рашэнне беларускіх уладаў не працягваць акрэдытацыю шведскаму паслу Стэфану Эрыксану, якога Мінск абвінаваціў у дэструктыўнай дзейнасці. У адказ шведскія ўлады заявілі, што не прымуць новага пасла Беларусі, і рэкамендавалі двум супрацоўнікам беларускага пасольства пакінуць Стакгольм. 30 жніўня абодва пасольствы спынілі сваю працу. Функцыі шведскага пасольства ў Мінску выконвала дыппрадстаўніцтва Эстоніі, беларускага ў Стакгольме — пасольства Латвіі.

Вясной 2013 года беларускі бок задаволіў просьбу шведскага і акрэдытаваў у Мінску часовага паверанага ў справах Швецыі ў Беларусі.

Марцін Оберг з ліпеня 2013 года працаваў у Мінску ў рангу часовага паверанага ў справах Швецыі ў Беларусі, а ў канцы красавіка 2015 года быў прызначаны паслом. Пасля гэтага прызначэння дыпламат заявіў БелаПАН, што Швецыя вітала б адкрыццё беларускага пасольства ў Стакгольме, але канчатковае рашэнне за Беларуссю.

25 чэрвеня 2015 года Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы шведскага пасла Марціна Оберга, заявіў, што настаў час аднавіць поўнафарматнае супрацоўніцтва са Швецыяй. Ён адзначыў, што Швецыя адыгрывае важную ролю ў рэгіянальных і субрэгіянальных працэсах на поўначы Еўропы. «Яе голас важка гучыць у Еўрасаюзе. Ды і мы ніколі не хавалі, што нам ёсць чаму павучыцца ў Швецыі», — дадаў Лукашэнка.

2 кастрычніка пра магчымасць аднаўлення працы беларускага пасольства ў Швецыі ў 2016 годзе паведаміла журналістам намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына.

 
Фото: Еўрарадыё
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Министр труда рассказала, кто все-таки получит в 2018 «по пятьсот»

В 2018 году средняя зарплата белорусов составит от 921 до 941 рублей. Об этом заявила в Палате представителей министр труда и социальной защиты Ирина Костевич во время обсуждения законопроектов по бюд

Лукашэнка анансаваў сур’ёзную праверку Міністэрства абароны

Аляксандр Лукашэнка анансаваў сур’ёзную праверку Міністэрства абароны Беларусі. Да канца года кіраўнік дзяржавы сустрэнецца з кіраўнікамі ўсіх сілавых структур.

Литва: стресс-тесты БелАЭС не отвечают на главные вопросы

Выполненный Беларусью и представленный для оценки Еврокомиссии (ЕК) отчет по стресс-тестам строящейся вблизи литовской границы, в белорусском Островце Белорусской АЭС (БелАЭС) не отвечает на главные в