Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Кіраўнікі Беларусі і Расіі сустрэнуцца сёння ў Мінску на ІІІ Форуме рэгіёнаў.  Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін прымуць удзел у пленарным пасяджэнні форума.
8:51 8 чэрвеня 2016
33
Памер шрыфта
Сярод удзельнікаў мерапрыемства — кіраўнікі саюзных структур, а таксама прадстаўнікі органаў улады абедзвюх краін.

Таксама Лукашэнка і Пуцін правядуць асобную сустрэчу, перадае Еўрарадыё, на якой плануюць абмеркаваць рэалізацыю рашэнняў, прынятых на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы 25 лютага і іншыя актуальныя пытанні расійска-беларускіх адносінаў. Сярод іншага яны абмяняюцца меркаваннямі пра вынікі пасяджэння 31 траўня Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, які прайшоў у Астане і перспектывах далейшага пашырэння інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў рамках ЕАЭС.

Форум рэгіёнаў адкрыўся ў беларускай сталіцы ўчора, 7 чэрвеня, ён разлічаны на два дні. Яго мэтай з’яўляецца наладжванне сацыяльна-эканамічных сувязяў паміж рэгіёнамі Беларусі і Расіі. Сёлета яго асноўнай тэмай сталі ўзаемаадносіны дзвюх краін у сферы працоўных адносінаў і сацыяльнай абароны насельніцтва.

Фота з сайта Еўрарадыё

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

16 снежня 2017

«Гавары праўду» правяла у Мінску вялікі пікет з удзелам прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў

Зарэгістраваная ў якасці грамадскага аб'яднання кампанія "Гавары праўду" правяла 16 снежня на пляцоўцы перад Камароўскім рынкам у Мінску вялікі пікет з удзелам прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясц
15 снежня 2017

Анатоль Лябедзька аштрафаваны за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны, сведка-міліцыянер прыгразіў яшчэ адным судом

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 15 снежня аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1.150 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова, якую супра
15 снежня 2017

Митрополит Кондрусевич надеется, что Папа Римский посетит Беларусь

Митрополит Минско-Могилевский архиепископ Тадеуш Кондрусевич надеется, что Папа Римский посетит Беларусь. Об этом он рассказал журналистам в Минске 15 декабря.