Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Перавагі ўдзелу Беларусі і Кыргызстана ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) трэба максімальна выкарыстоўваць, заявіў беларускі прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на сустрэчы 7 чэрвеня ў Бішкеку з кіргізскім калегам Сааранбаем Жээнбекавым.
12:14 8 чэрвеня 2016
19
Памер шрыфта
Сустрэча прайшла перад пачаткам пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Савета міністраў Беларусі.

«Сёння мы маем магчымасць абмеркаваць пытанні нашага двухбаковага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Яно мае досыць трывалы падмурак. Аднак апошнім часам з-за розных прычын, перш за ўсё аб’ектыўных, звязаных з няпростай эканамічнай сітуацыяй на тэрыторыі СНД, аб’ёмы ўзаемнага тавараабароту скараціліся, але я думаю , што сёння мы прысвецім частку часу тым напрамкам, па якіх здольныя істотна прыбавіць», — адзначыў Кабякоў.

Ён выказаў надзею, што Беларусь і Кыргызстан не толькі вернуцца да максімальных значэнняў тавараабароту паміж краінамі, але і перавысяць іх. «Мы разам у Еўразійскім эканамічным саюзе. Мы рады, што Кыргызстан да яго далучыўся. Гэтыя перавагі трэба максімальна выкарыстоўваць», — сказаў кіраўнік беларускага ўрада.

У сваю чаргу Сааранбай Жээнбекаў выказаў надзею на актывізацыю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кыргызстанам.

Кабякоў у Бішкеку таксама сустрэўся з прэм’ер-міністрам Малдовы Паўлам Філіпам.

«Думаю, наша сённяшняя сустрэча паспрыяе таму, каб тыя праблемы, якія існуюць, мы хутка вырашылі, каб нашы суб’екты гаспадарання маглі перайсці ад простага гандлю таварамі да рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, — адзначыў Кабякоў. — Тым больш што ў нас ёсць магчымасць дастаткова актыўна гандляваць у Еўразійскім эканамічным саюзе, у вас ёсць магчымасць гандляваць з Еўрапейскім саюзам. Трэба карыстацца такімі магчымасцямі. Мы запрашаем вас да прадуктыўнага дыялогу па ўсім спектры ўзаемаадносін».

Беларускі прэм’ер падкрэсліў, што гандлёва-эканамічныя адносіны паміж краінамі развіваюцца, нягледзячы на няпростую эканамічную сітуацыю ў сусветнай эканоміцы ў цэлым. «Летась адбыўся змястоўны візіт вашага кіраўніка дзяржавы ў Беларусь», — нагадаў прэм’ер-міністр.

Павел Філіп у сваю чаргу падзякаваў Беларусі «за ўзважаны і канструктыўны падыход» да выбару Малдовы рухацца па шляху еўраінтэграцыі. «Заўсёды можна знаходзіць агульныя інтарэсы. Думаю, адносіны, якія склаліся паміж нашымі краінамі, даказваюць тое, што мы адзін аднаму не перашкаджаем, а, наадварот, дапаўняем», — сказаў ён.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

В бюджете-2018 президентский фонд вырос в 2,7 раза. Депутаты не знают, зачем

18 декабря Палата представителей в первом чтении принимает бюджет Беларуси на 2018 год.

Палата прадстаўнікоў прыняла ў двух чытаннях праект бюджэту фонду сацабароны насельніцтва на 2018 год

Палата прадстаўнікоў 18 снежня прыняла адразу ў двух чытаннях законапраект "Аб бюджэце дзяржаўнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2018 год".

С 250 долларов до 155. Растут ли в Беларуси пенсии?

В новом 2018 году планируется лишь однажды повысить пенсии.