Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

З прадпрыемства ў Фаніпалі (Дзяржынскі раён Мінскай вобласці) эвакуявалі 50 чалавек. Здарэнне адбылося 6 чэрвеня ў 8.36 раніцы.
8:35 7 чэрвеня 2016
122
Памер шрыфта

У двухпавярховым адміністрацыйна-вытворчым будынку завода вымяральных прыбораў «Энергамера» здарыўся пажар. Дзякуючы таму, перадае Еўрарадыё, што спрацавалі сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі, ніхто не пацярпеў (людзей эвакуявалі яшчэ да прыезду ратавальнікаў).

Як інфармуе прэс-служба МНС Мінскай вобласці, узгаранне адбылося на першым паверсе ў памяшканні складу гатовай прадукцыі. Агонь паспеў знішчыць пакунак з электралічыльнікамі і архіўную дакументацыю. Плошча пажару склала каля 20 квадратных метраў. Яго прычына высвятляецца.

Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Житель Жодино застрелил знакомого и сдался милиции

Милиция устанавливает подробности убийства мужчины в Жодино.

Мінчанін прыгавораны да 20 гадоў пазбаўлення волі за згвалтаванне непаўнагадовых дачок і падчаркі

Судом Фрунзенскага раёна Мінска 40-гадовы мінчанін, які абвінавачваецца ва ўчаненні згвалтаванняў і гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару ў дачыненні да непаўналетніх, прыгавораны да 20 гадоў паз