Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч чакае, што ў межах Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі будуць падпісаныя кантракты прыкладна на 300 млн. долараў.
12:24 7 чэрвеня 2016
29
Памер шрыфта

Пра гэта ён заявіў 7 чэрвеня ў Мінску на сустрэчы з кіраўніком Савета Федэрацыі Федэральнага сходу РФ Валянцінай Мацвіенкай.

«Акрамя 39 пагадненняў аб супрацоўніцтве, ёсць яшчэ і камерцыйны складнік, — сказаў Мясніковіч. — Не менш як на 300 млн. долараў будзе падпісана кантрактаў».

Ён адзначыў, паведамляе БелаПАН, што калі ў першым Форуме рэгіёнаў бралі ўдзел 19 расійскіх рэгіёнаў, то цяпер у Мінск прыехалі прадстаўнікі 40 рэгіёнаў. Пры гэтым Мясніковіч прапанаваў падумаць над тым, як зрабіць больш сучаснымі праекты і праграмы ў рамках Саюзнай дзяржавы.

У сваю чаргу Мацвіенка адзначыла, што расійскі бок задаволены тэмпамі развіцця стратэгічнага партнёрства з Беларуссю. Паводле яе слоў, «ідзе пастаяннае ўзаемадзеянне» паміж усімі ведамствамі дзвюх краін. «Актыўна развіваецца міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, якое дае рэальныя практычныя вынікі», — сказала яна.

Мацвіенка адзначыла, што большая частка беларуска-расійскага тавараабароту прыпадае на супрацоўніцтва Беларусі з прыгранічнымі рэгіёнамі Расіі.

Трэці Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіць 7—8 чэрвеня ў Мінску. Яго дэлегаты таксама возьмуць удзел у мерапрыемствах Дзён Масквы ў Мінску, што адбудуцца 7—9 чэрвеня. Да форуму прымеркаваная міжнародная выстава «Белагра-2016», якая сёлета праходзіць на тэрыторыі аэрапорта Мінск-1.

У мерапрыемствах форуму возьмуць удзел прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, парламентарыі дзвюх краін, кіраўнікі рэгіёнаў Беларусі і суб’ектаў Расійскай Федэрацыі.

Пленарнае пасяджэнне форуму на тэму «Рэалізацыя ўзгодненай сацыяльна-эканамічнай палітыкі ў Саюзнай дзяржаве: дасягненні, праблемы, шляхі вырашэння і перспектывы» адбудзецца 8 чэрвеня. Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта Беларусі, на ім выступіць Аляксандр Лукашэнка. У гэты ж дзень запланаваная яго сустрэча з Уладзімірам Пуціным.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Госконтроль: плановых проверок с 1 января не будет. Будут выборочные

Координационные планы контрольной (надзорной) деятельности на первое и второе полугодия 2018 года формироваться не будут.
15 снежня 2017

Госпредприятия пошлют на четыре буквы

Белорусские власти прислушались к МВФ и выполняют рекомендации фонда.
15 снежня 2017

Падатковыя службы Расіі і Беларусі распрацоўваюць новы фармат абмену падатковай інфармацыяй

Федэральная падатковая служба (ФПС) Расіі і Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) Беларусі распрацоўваюць парадак аўтаматычнага абмену падатковай інфармацыяй па асобным абароненым канале сувязі. Гэт