Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Сын прэм’ер-міністра Андрэя Кабякова Георгій не паехаў на камандны Кубак Еўропы па тэаквандо. Каманда, па словах дасведчанага суразмоўцы Еўрарадыё, была пазбаўленая вядучага спартсмена зборнай.
9:06 7 чэрвеня 2016
161
Памер шрыфта
Сапраўды, “паслужны спісак” Георгія Кабякова ўражвае — чэмпіён Еўропы, пераможца Кубка свету, майстар спорту. Чаму такога спартсмена знялі са спаборніцтваў?

Калі казаць коратка, вінаватыя журналісты. СМІ паведамілі, што Георгій Кабякоў з-за паездкі ў Талін не будзе здаваць выпускныя іспыты ў гімназіі. Справа ў тым, што спаборніцтвы тыя праходзілі ў Таліне з 31 траўня па 5 чэрвеня і супадалі па часе з экзаменамі.

Як стала вядома Еўрарадыё, пасля з’яўлення гэтай інфармацыі ў СМІ “было прынятае рашэнне аб зняцці Георгія Кабякова са спаборніцтваў”. У Лізе таэквандо вельмі расчараваныя, што “іх вядучы спартсмен не здолеў паехаць у Талін”. Але хто канкрэтна прымаў гэта рашэнне, якога ўзроўню кіраўнік, не кажуць.

“З чалавека, які рэальна чэмпіён Еўропы, майстар спорту, з яго зрабілі такое, што нібыта недзе троху займаецца! А гэта ж элементарна — падняць у інтэрнэце вынікі і паглядзець, што рэальны чэмпіён і пераможца. А не таму, што там тата ў яго нехта”, — шкадуе суразмоўца Еўрарадыё.

Еўрарадыё пісала, што Георгій Кабякоў займаецца таэквандо амаль дзесяць гадоў, нічога незаконнага ў тым, што спартсмена дзеля ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах вызвалілі ад здачы выпускных іспытаў, няма, пацвярджае нам начальнік аддзела дашкольнай, агульнай школьнай і спецыяльнай адукацыі Камітэта адукацыі Мінгарвыканкама Марына Юркевіч:

“Калі тэрміны правядзення спаборніцтваў супадаюць з правядзеннем іспытаў, то дзіця вызваляецца. Але гэта павінна быць хадайніцтва Міністэрства спорту і турызму ў Міністэрства адукацыі. А нам прыходзіць загад Міністэрства адукацыі аб вызваленні дзяцей ад іспытаў.

Што маем у выніку: днём 31 траўня карэспандэнт Еўрарадыё размаўляе з Георгіем і той кажа, што ад заўтра бярэ ўдзел у спаборніцтвах у Таліне. Адпаведны запыт з Мінспорту і рашэнне аб вызваленні ад іспытаў Мінадукацыі былі, хлопец насамрэч годны спартсмен. А цяпер замест паездкі ў Талін Георгій Кабякоў здае іспыты ў гімназіі. З боку школьніка, гэта, вядома, добры ўчынак. Але навошта?

Георгій Кабякоў, фота kp.by

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Алена Анісім: на беларускай мове могуць выкладацца абсалютна ўсе прадметы…

Нядаўна Ігар Марзалюк прапанаваў выкладаць гуманiтарныя дысцыплiны на беларускай мове, а дакладныя – на рускай.

Жители Бобруйска скидываются на реконструкцию детской больницы

В Бобруйске не хватает средств на реконструкцию детской больницы, которая обслуживает маленьких пациентов из пяти районов Могилевской области.

За скорость лишать, бесправников арестовывать: поправки в КоАП приняли во втором чтении

Бесправников в Беларуси планируют наказывать административным арестом за повторное нарушение. Об этом сегодня сообщил председатель Постоянной комиссии Палаты представителей по правам человека, национа