Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

"Gods Tower" выпусцілі новую  песню на роднай мове — "Srebra Pieruna". Гэта трэці  ў гісторыі гурта трэк па-беларускі.
8:49 7 чэрвеня 2016
81
Памер шрыфта

У 2014 годзе выйшла версія сваёй жа «People in the Swamp» («Людзі на балоце»), а ў ліхія дзевяностыя на старабеларускай выконвалася «Praise Of Sun». Бліжэйшы выступ гурта пройдзе на фестывалі «Купальскае Кола».

 «Мы не часта выпускаем каверы, але мы зрабілі песню нашых украінскіх сяброў «Nokturnal Mortum» — «Perun’s Celestial Silver». І, само сабою, мы тое-сёе змянілі ў песні, — адзначае гурт на сваёй афіцыйнай Facebook-старонцы. — Тэкст новай версіі стварыў наш калега Алесь Baisan Плотка. Раней песня была пра нешта далёкае, зараз яна атрымала актуальны сэнс. Мы не сталі змяняць мелодыку «Nokturnal Mortum», а выканалі іхнюю песню са сваім гукам. Гэта наш рэспект музыкам і падарунак слухачам! Некаторыя песні могуць жыць даўжэй, чым дваццаць гадоў. «Srebra Pieruna» — такая песня».

Крынiца: Новы Час
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

15 снежня 2017

У Гродне ўрачыста адкрылі шыльду ў гонар Тадэвуша Касцюшкі

З нагоды 200-годдя са дня смерці Тадэвуша Касцюшкі ў фарным касцёле г. Гродна была ўрачыста адкрыта памятная дошка.
15 снежня 2017

Каляднае пяцікніжжа Уладзіміра Арлова

На Каляды заўсёды здараюцца дзівосы. Пісьменнік Уладзімір Арлоў у цуды верыць з дзяцінства, а цяпер паверыў яшчэ мацней.
15 снежня 2017

По роману белорусского писателя снимут фильм в России

Продюсерская компания «Фетисов Иллюзион» подписала контракт с Сашей Филипенко на экранизацию романа "Травля", который вышел в 2016 году.