Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына не выключае, што на фоне паляпшэння ўзаемаадносін Беларусі і Еўрасаюза міжнародныя назіральнікі могуць змякчыць сваю ацэнку парламенцкай выбарчай кампаніі, што мае адбыцца.
11:58 6 чэрвеня 2016
33
Памер шрыфта
«Я думаю, ацэнка выбараў шмат у чым залежыць ад узаемаадносін дзяржавы на міжнароднай арэне з іншымі міжнароднымі партнёрамі, — заявіла Ярмошына ў інтэрв’ю БелаПАН. — Калі ўзаемаадносіны досыць цесныя і канструктыўныя, натуральна, гэта пазітыўна ўплывае і на наступную ацэнку выбараў».

Выбары ў Палату прадстаўнікоў, запланаваныя на 11 верасня, стануць першай выбарчай кампаніяй пасля адмены санкцый Еўрасаюза. Пры гэтым ЗША канчатковае рашэнне пра лёс санкцый Злучаных Штатаў у дачыненні да Беларусі звязваюць з вынікамі гэтых парламенцкіх выбараў.

Паводле слоў Ярмошынай, гэтыя акалічнасці не накладваюць на Цэнтральную камісію дадатковых абавязацельстваў. «Гаворка пра тое, што мы кожную выбарчую кампанію імкнуліся працаваць так, каб усякія абмежаванні, якія тычацца як асабіста беларускіх чыноўнікаў, так і нашых суб’ектаў гаспадарання, былі адмененыя», — сказала яна.

Пасылы, якія накіроўваюць міжнародныя чыноўнікі, лічыць Ярмошына, «не зусім карэктныя». «Любая дзяржава павінна працаваць у рамках уласнага дзяржаўнага суверэнітэту, але пры гэтым з выкананнем міжнародных стандартаў», — падкрэсліла яна.

 
Фота: Радыё Свабода
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

16 снежня 2017

«Гавары праўду» правяла у Мінску вялікі пікет з удзелам прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў

Зарэгістраваная ў якасці грамадскага аб'яднання кампанія "Гавары праўду" правяла 16 снежня на пляцоўцы перад Камароўскім рынкам у Мінску вялікі пікет з удзелам прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясц
15 снежня 2017

Анатоль Лябедзька аштрафаваны за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны, сведка-міліцыянер прыгразіў яшчэ адным судом

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 15 снежня аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1.150 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова, якую супра
15 снежня 2017

Митрополит Кондрусевич надеется, что Папа Римский посетит Беларусь

Митрополит Минско-Могилевский архиепископ Тадеуш Кондрусевич надеется, что Папа Римский посетит Беларусь. Об этом он рассказал журналистам в Минске 15 декабря.