Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Адным з ключавых дысбалансаў беларускай эканомікі з'яўляецца залішняя занятасць на прадпрыемствах, якая складае прыблізна 20%.
11:11 6 чэрвеня 2016
93
Памер шрыфта
Такая ацэнка прыводзіцца ў апублікаваным заключэнні Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) у сувязі з праграмай давання крэдыту Беларусі.
Нагадаем, у канцы першага квартала Беларусь заключыла пагадненне з Еўразійскім банкам развіцця аб атрыманні крэдыту на 2 млрд. долараў ЗША са сродкаў Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця. Праграма прадугледжвае даванне крэдыту сямю траншамі, першы (на 500 млн. долараў) паступіў у Беларусь у канцы сакавіка.

«Наяўнасць значнай залішняй занятасці ў эканоміцы Беларусі (паводле ацэнкі кіраўніка, прыблізна 20%) з’яўляецца адным з ключавых фактараў фарміравання няўстойлівых макраэканамічных дысбалансаў, уключаючы дысбаланс паміж узроўнем рэальных наяўных даходаў і прадукцыйнасцю працы», — гаворыцца ў заключэнні ЕАБР.

На думку еўразійскага банка, піша БелаПАН, ускоснымі выдаткамі гэтага дысбалансу з’яўляюцца «рост цэн, націск на абменны курс, плацежны баланс і міжнародныя рэзервы, а таксама дысбаланс паміж спажываннем і інвестыцыямі».

«Захаванне залішняй колькасці работнікаў на дзяржаўных прадпрыемствах, якое абмяжоўвае перацёк працоўных рэсурсаў у найбольш рэнтабельныя сектары і прыватны сектар, тлумачылася абмежаваннямі па магчымасці скарачэння персаналу, якія ўключаліся аж да 2015 года ў дагаворы з кіраўнікамі прадпрыемстваў», — канстатуюць эксперты ЕАБР.

Згодна з умовамі атрымання еўразійскага крэдыту, беларускія ўлады ў 2016—2017 гадах павінны будуць скарачаць дзяржпадтрымку прадпрыемстваў, якая даецца ў форме дырэктыўных крэдытаў. На думку ЕАБР, пераход дзяржаўных прадпрыемстваў Беларусі «на камерцыйныя рэйкі прывядзе да аптымізацыі іх выдаткаў і рэсурсаў, уключаючы працоўныя, што павысіць узровень беспрацоўя ў краіне».

«У гэтай сітуацыі важным фактарам сацыяльнай стабільнасці будзе распрацоўка і рэалізацыя ўрадам праграм сацыяльнай абароны беспрацоўных і іншых уразлівых слаёў насельніцтва, стварэнне шырокай сеткі праграм перанавучання кадраў і ўмоў свабоднага перацёку працоўных рэсурсаў у сектары з больш высокай прадукцыйнасцю працы», — гаворыцца ў заключэнні ЕАБР.

Паводле апублікаваных ўмоў атрымання Беларуссю еўразійскага крэдыту, ўжо да 1 верасня 2016 года ў краіне павінен быць прыняты «пакет нарматыўных актаў, што забяспечаць належную абарону работнікаў, якія пераходзяць у разрад беспрацоўных».

Як паведамлялася раней, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ў маі завяршала падрыхтоўку праекта рашэння аб павышэнні дапамогі па беспрацоўі і планавала найбліжэйшым часам накіраваць дакумент на разгляд ва ўрад.

Згодна са звесткамі Статкамітэта СНД, у Беларусі дапамога па беспрацоўі з’яўляецца адной з самых нізкіх у СНД, складае ў сярэднім 13 долараў і пакрывае толькі прыблізна 15% бюджэту пражытковага мінімуму.

 
Фота з адкрытых краніц
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

15 снежня 2017

Госконтроль: плановых проверок с 1 января не будет. Будут выборочные

Координационные планы контрольной (надзорной) деятельности на первое и второе полугодия 2018 года формироваться не будут.
15 снежня 2017

Госпредприятия пошлют на четыре буквы

Белорусские власти прислушались к МВФ и выполняют рекомендации фонда.
15 снежня 2017

Падатковыя службы Расіі і Беларусі распрацоўваюць новы фармат абмену падатковай інфармацыяй

Федэральная падатковая служба (ФПС) Расіі і Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) Беларусі распрацоўваюць парадак аўтаматычнага абмену падатковай інфармацыяй па асобным абароненым канале сувязі. Гэт