Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

«Такое ўражанне, што чалавек выцер рукі аб абрус, яшчэ плюнуў у калідоры і сышоў», — так выказаўся кіраўнік Белдзяржтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька наўздагон удзелу ў перадачы «Клуб рэдактараў» рэдактара «Нашай Нівы» Андрэя Дынько.
16:05 6 чэрвеня 2016
828
Памер шрыфта

Гнеў Генадзя Давыдзькі выклікала інтэрв’ю, якое пасля ўдзелу ў перадачы Андрэй Дынько даў радыё «Свабода».

«Праграма збудаваная такім чынам, што ўдзельнічаць у ёй цяжка. Сядзяць чатыры чалавекі з пэўнага лагера і адзін чалавек з незалежнага выдання. Праграма робіцца для таго, каб у такі хітры спосаб прыніжаць, уносіць раскол, дыскрэдытаваць недзяржаўныя выданні і апазіцыйных палітыкаў. Таму задача перад запрошаным чалавекам стаіць складаная, — адзначыў у інтэрв’ю Дынько. — Чытаю водгукі на інтэрнэт-форумах і сацыяльных сетках — людзі дзякуюць мне і хваляць тое, якім чынам я адказваў, і тыя думкі, якія я там выказаў. Людзі разумеюць, што гэта тое самае, як гуляць у футбол аднаму супраць чатырох».

«Разам з тым, я лічу, што якімі б ні былі цяжкімі ўмовы для дыялогу, вельмі важна, што хаця б у нейкіх формах ён адбываецца. Хай Давыдзька пабачыць Дынько ўжывую і пачуе яго меркаванне асабіста», — адзначыў разам з тым Дынько.

«Мне спадабаўся Дынько на нашай перадачы», — запярэчыў Давыдзьку рэдактар «Советской Белоруссіі» Павел Якубовіч. Але Якубовіч наракаў, піша «Наша Ніва«, што грамадства знаходзіцца «ў раз’юшаным стане» і не разумее, што такое кансалідацыя. На ягоную думку, «Клуб рэдактараў» робіць правільную справу, калі запрашае «людзей іншага кола».

Варта адзначыць, што ўчора гасцей з недзяржаўных СМІ ў студыі «Клуба рэдактараў» не было. Гаворка ішла, напрыклад, пра лёсавызначальнасць будучага Усебеларускага народнага сходу. «Мы ўсе цяпер маем вельмі вялікую патрэбу ва Усебеларускім сходзе», — казаў рэдактар «Гродзенскай праўды».

Нагадаем, што на папярэднім тыдні госцем «Клуба рэдактараў» упершыню быў рэдактар «Нашай Нівы». Адбылася жывая дыскусія. Вось відэа той праграмы.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Як захварэць на аб’ектыўнасць?

З часоў, калі журналістыка стала акадэмічнай дысцыплінай, якую выкладаюць у навучальных установах, а студэнтам па заканчэнні навучання выдаюцца дыпломы з пазначанай там спецыяльнасцю, адна з першых ды

Работников меньше, управленцев — больше

Госаппарат и школа спасают от безработицы.
12 снежня 2017

«Какого допинга?!»

Не собирался писать про Олимпиаду – но вот приходится. Повод появился.