Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

9 чэрвеня ў канцэртнай зале "Атлант" стартуе фестываль "Беларускі стыль", у межах якога выступяць гурт Port Mone, дуэт "Агата" і Іван Кірчук — ён пакажа фрагмент монаспектакля "Дарожка мая". Ідэя фэсту належыць удзельнікам дуэту "Агата" Ірэне Катвіцкай і Аляксею Варсобу.
15:39 3 чэрвеня 2016
48
Памер шрыфта

«У Беларусі дастаткова музыкаў, якія працуюць у розных кірунках, але іх падмурак — гэта ці беларускі фальклор ці ўвогуле беларуская культура. Гэта адчуваецца на ўзроўні мелодыкі, мовы, калі гэта робіцца на мове, — тлумачыць Ірэна Катвіцкая. — Згодна з канцэпцыяй, на канцэртах, якія будуць адбывацца ў межах фестывалю цягам года, будуць выступаць тры гурты. Адзін — радыкальна паказваць традыцыі, другі — на ўзроўні эксперымента, трэці гурт будзе выступаць у стылістыцы  ф’южн. Да таго ж, адзін з гэтых гуртоў абавязкова будзе замежным. Цяпер арганізатары вядуць перамовы з артыстамі».

Да таго ж, абяцае Ірэна, у межах фэста будуць праходзіць майстар-класы для музыкаў і для дзяцей. Пакуль арганізатары робяць фэст сваімі сіламі, аднак спадзяюцца на падтрымку спонсараў, перадае Еўрарадыё.

Фота з сацыяльных сетак
 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

13 снежня 2017

У Мінску будзе памятная дошка народнаму паэту Рыгору Барадуліну (фота)

У Мінску будзе памятная дошка народнаму паэту Рыгору Барадуліну (1935 — 2014). Яе плануецца адкрыць на доме па вуліцы Мележа, дзе ён жыў, яшчэ да Калядаў.
12 снежня 2017

Под сталинским солнцем…

Далеко не всем читателям Президентской библиотеки понравилась выставка на тему СССР. Вернисаж советских плакатов открылся в библиотеке в конце ноября.
12 снежня 2017

1800 мест в зале, а Пинигину кресла не нашлось

Это были в чем-то даже уникальные гастроли. Один-единственный спектакль – чеховскую “Чайку” в постановке главного режиссера Николая Пинигина – Купаловский театр показал в Китае пять раз в четырех горо