Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Учора пачала працу новая фірма таксі экс-палітвязня, створаная пасля таго, як старую пазбавілі ліцэнзіі.
11:17 3 чэрвеня 2016
370
Памер шрыфта

Не так даўно Мікалай Аўтуховіч даведаўся, што яго фірму “Ніка-таксі 22222” пазбавілі ліцэнзіі толькі за тое, што адна машына не прайшла тэхагляд. Па законе два тыдні яшчэ можна было адпрацаваць, і тэрмін ліцэнзіі заканчваўся 2 чэрвеня, піша «Радыё Рацыя».

«Каб не выкідваць людзей на вуліцу, было прынятае тэрміновае рашэнне стварыць новую фірму таксі. Што і зрабілі. Зарэгістравалі, атрымалі ўсе дазволы, сёння трэба было перапісаць усе машыны з адной фірмы на другую», — распавёў былы палітвязень.

Мікалай Аўтуховіч таксама зазначыў, што з атрыманнем ліцэнзіі новай фірмай праблем не ўзнікла.

«Там яшчэ ёсць некаторыя фармальнасці, але нам дазволілі ўжо зараз працаваць. Цікава, што ўчора і сёння два разы мне тэлефанавалі з выканкама. Так бы мовіць, таксама спрычыніліся да нашай радасці. Кажуць: “Колькі вы збіраецеся ў сваёй новай фірме стварыць новых працоўных месцаў?” – “Якія новыя працоўныя месцы? – кажам. – У нас адабралі ліцэнзію ў старой фірме, і ўвесь калектыў перайшоў у новую”. Тыя адказваюць: але ж і нам, маўляў, трэба справаздачу трымаць. Вось так у нас чыноўнікі “працуюць”, так “новыя працоўныя месцы ствараюць”. Адны дачапіліся да дробязі і адабралі ліцэнзію, другія адрапартуюць у сваёй справаздачы, колькі стварылі новых працоўных месцаў. І ўсе пры справе і добрым заробку! Якая ж тут эканоміка вытрымае?!» — дадаў бізнесовец.

Фота: Радыё Свабода

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Алена Анісім: на беларускай мове могуць выкладацца абсалютна ўсе прадметы…

Нядаўна Ігар Марзалюк прапанаваў выкладаць гуманiтарныя дысцыплiны на беларускай мове, а дакладныя – на рускай.

Жители Бобруйска скидываются на реконструкцию детской больницы

В Бобруйске не хватает средств на реконструкцию детской больницы, которая обслуживает маленьких пациентов из пяти районов Могилевской области.

За скорость лишать, бесправников арестовывать: поправки в КоАП приняли во втором чтении

Бесправников в Беларуси планируют наказывать административным арестом за повторное нарушение. Об этом сегодня сообщил председатель Постоянной комиссии Палаты представителей по правам человека, национа