Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Следчы камітэт Беларусі завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да службовых асоб дзяржаўнага вытворчага аб`яднання "Мінскбуд" — былога генеральнага дырэктара, яго намесніка, начальніка ўпраўлення эканомікі — галоўнага эканаміста, начальніка ўпраўлення бухгалтарскага ўліку — галоўнага бухгалтара і двух спецыялістаў.
14:46 3 чэрвеня 2016
145
Памер шрыфта
Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова, абвінавачаныя са жніўня 2009 года па верасень 2010 года пры ажыццяўленні аб`яднаннем функцый заказчыка будаўніцтва злоўжылі службовымі паўнамоцтвамі і перавысілі іх, што пацягнула прычыненне шкоды больш чым на 17 млрд. рублёў, а таксама прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам і інтарэсам ДВА «Мінскбуд».

Усім фігурантам крымінальнай справы выстаўлена абвінавачванне па арт. 424, 426, 427 Крымінальнага кодэкса.

Следствам вынесеная пастанова аб перадачы крымінальнай справы пракурору для накіравання ў суд.

 
Фота: euroradio.fm
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

В Минске столкнулись две фуры и три легковых автомобиля

Авария с участием двух фур и трех легковушек произошла в Минске, сообщила старший инспектор ОГАИ Заводского РУВД Минска Анастасия Забавская.
15 снежня 2017

В Минске Lexus насмерть сбил 22-летнюю девушку

В Минске под колесами автомобиля погибла девушка. Об этом сообщили в ГАИ ГУВД Мингорисполкома.