Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Як паведаміла прэс-служба "Белаграпрамбанка", пагадненне аб выдзяленні крэдыту было падпісана 25 мая.
10:44 3 чэрвеня 2016
42
Памер шрыфта
Удзельнікамі здзелкі выступілі банкі Германіі, Швейцарыі, Італіі, Венгрыі, Албаніі. «Белаграпрамбанк» узяў на сябе функцыі арганізатара і букранера здзелкі, паведамляе БелаПАН, агентам па дакументацыі і плацежным агентам выступае нямецкі банк AKA Ausfuhrkredit-Gesellschaft mbH.

«Сума крэдыту не такая значная, як у нядаўніх сіндыкацыях нашага банка, але каштоўнасць здзелкі ў тым, што яна дае рэальную магчымасць дыверсіфікацыі крыніц прыцягнення фінансавых рэсурсаў у Рэспубліку Беларусь, а таксама, што не малаважна, адкрывае «акно ў Еўропу» іншым беларускім банкам, якія ўжо досыць доўгі час былі сканцэнтраваныя на працы з расійскімі крэдыторамі. Сваімі намаганнямі «Белаграпрамбанк» павысіў давер вядучых еўрапейскіх фінансавых інстытутаў да банкаўскай сістэмы Беларусі ў цэлым», — пракаментаваў намеснік старшыні праўлення ААТ «Белаграпрамбанк» Сяргей Чугай.

ААТ «Белаграпрамбанк» уваходзіць у групу вядучых крэдытна-фінансавых арганізацый Беларусі, з’яўляецца ўпаўнаважаным банкам урада па абслугоўванні дзяржпраграм падтрымкі аграпрамысловага комплексу, займае лідзіруючыя пазіцыі сярод банкаў па велічыні статутнага фонду і нарматыўнага капіталу.

 
Фота: nn.by
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.

Зменаў у працэдуры збору транспартнага падатку з 1 студзеня не будзе

Зменаў у працэдуры збору транспартнага падатку з 1 студзеня 2018 года ў Беларусі не будзе.

ЕИБ одобрил выделение денег на свой первый проект в Беларуси

Совет директоров Европейского инвестиционного банка одобрил выделение денег на 55 проектов в Европе, Азии, Африке, Латинской Америке и на Среднем Востоке на общую сумму 8,9 млрд евро.