Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

2-4 чэрвеня ў Цхалтубо будзе праходзіць выстава, прысвечаная жыццю і творчасці паэта, а таксама грузінскім матывам у яго паэзіі.
10:26 2 чэрвеня 2016
23
Памер шрыфта
Арганізатары — Грузінскае культурна-асветніцкае таварыства «Мамулі», Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Упраўленне па турызме і культуры горада Цхалтубо і Guest House in Tskaltubo пры падтрымцы мэрыі горада Цхалтубо, паведамляе Новы Час са спасылкай на Грузія-online.
 
«Янка Купала меў вельмі добрыя сяброўскія стасункі з галоўным ўрачом санаторыя ў Цхалтубо Элік Метэхелі, і менавіта ёй прысвяціў верш «Генацвале». Мы знайшлі ў Тбілісі яе ўнукаў. Заўтра яны павінны быць на адкрыцці», — распавялі арганізатары.
 
Напачатку мая ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы праходзіла выстава ювелірных вырабаў і упрыгажэнняў «Капае золата з променем сонца», дзе былі прадстаўлены работы грузінскіх мастакоў Экі Хурцыдзе, Русудан Цалкаламанідзе, Тамар Пацурыя і Экі Дзадзамія. Выстава пазнаёміла наведвальнікаў музея з найцікавейшай часткай культурнай спадчыны Грузіі — перагародкавай эмаллю «мінанкары». Менавіта на гэтай выставе было вырашана правесці дні Купалы ў Грузіі, у тым месцы, якое ён часта наведваў.
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

15 снежня 2017

У Гродне ўрачыста адкрылі шыльду ў гонар Тадэвуша Касцюшкі

З нагоды 200-годдя са дня смерці Тадэвуша Касцюшкі ў фарным касцёле г. Гродна была ўрачыста адкрыта памятная дошка.
15 снежня 2017

Каляднае пяцікніжжа Уладзіміра Арлова

На Каляды заўсёды здараюцца дзівосы. Пісьменнік Уладзімір Арлоў у цуды верыць з дзяцінства, а цяпер паверыў яшчэ мацней.
15 снежня 2017

По роману белорусского писателя снимут фильм в России

Продюсерская компания «Фетисов Иллюзион» подписала контракт с Сашей Филипенко на экранизацию романа "Травля", который вышел в 2016 году.