Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

2 чэрвеня Максім Мірны правёў свой апошні матч на адкрытым чэмпіянаце Францыі "Ралан Гарос".
22:37 2 чэрвеня 2016
54
Памер шрыфта

У чвэрцьфінальным матчы спаборніцтваў змяшаных пар Максім Мірны з кітаянкай Юнг-Жчан Чан прайгралі індыйска-харвацкаму дуэту Саня Мірза /Іван Додзіг — 1:6, 6:3, 6:10.

У мужчынскім парным разрадзе Максім Мірны выступаў з філіпінцам Трэтам Х’юі. Іх дуэт дайшоў да чвэрцьфіналу, дзе саступіў французскаму тандэмуЖульен Бенет / Эдуард Ражэ-Васлен — 4:6, 4:6.

Іншыя беларускія тэнісісты і тэнісісткі выбылі са спаборніцтваў яшчэ раней. У іх ліку апынулася і найлепшая беларуская ракетка Вікторыя Азаранка: яна з-за траўмы не змагла дайграць матч супраць італьянкі Карын Кнап.

Дарэчы, 2 чэрвеня вызначыліся ўсе паўфіналісты ў адзіночных разрадах. У мужчын серб Новак Джокавіч (нумар 1 у рэйтынгу АТP) будзе змагацца за выхад у фінал з 22-гадовым аўстрыйцам Дамінікам Цімам (15). У другім спаборніцтве паспаборнічаюць брытанец Эндзі Марэй і швейцарацСтаніслас Ваўрынка.

У жанчын паўфінальныя пары складуць амерыканка Серэна Уільямс (1 у рэйтынгу WTA) з галандкай Кікі Бертэнс (58), а таксама іспанка Гарбін Мугуруза (4) з аўстралійкай Самантай Стосур (24).

«Ралан Гарос» першынство завершыцца ў нядзелю, 5 чэрвеня.

Фота: БЕЛТА

Крынiца: euroradio.fm
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

13 снежня 2017

Виктория Азаренко получила «уайлд кард» на Australian Open

Белорусская теннисистка Виктория Азаренко получила "уайлд кард" на Открытый чемпионат Австралии, который пройдет в Мельбурне с 15 по 28 января 2018 года.
12 снежня 2017

Учреждения физической культуры и спорта освобождаются от уплаты налога на прибыль

Указанная норма вводится с 1 января и будет действовать 3 года.
12 снежня 2017

Российские олимпийцы одобрили участие в Играх под нейтральным флагом

Олимпийское собрание Олимпийского комитета России (ОКР) приняло решение об участии российских спортсменов в Олимпийских играх 2018 года в Южной Корее в нейтральном статусе.