Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Аляксандр Лукашэнка ўдзячны Сусветнаму банку (СБ) за падтрымку Беларусі і разлічвае на выпрацоўку эфектыўнай дарожнай карты далейшага супрацоўніцтва.
12:53 2 чэрвеня 2016
30
Памер шрыфта

Пра гэта ён заявіў 2 чэрвеня на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам СБ па рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі Сірылам Мюлерам, які знаходзіцца ў Мінску.

«У канцы гэтага года мы з вамі павінны будзем вызначыць дарожную карту, праграму нашага супрацоўніцтва на будучыню. Думаю, мы гэта зробім своечасова, і яна будзе не горшай, чым у папярэднія гады», — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Кіраўнік дзяржавы, паведамляе БелаПАН, выказаў суразмоўцу ўдзячнасць беларускага боку за наяўны ўзровень супрацоўніцтва. «У самыя складаныя часы Сусветны банк не змяняў свайму стылю працы. Мы заўсёды знаходзілі агульныя інтарэсы», — сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў падтрымку СБ у фінансаванні такіх інфраструктурных праектаў, як будаўніцтва і рэканструкцыя дарог, ачыстка вады, мінімізацыя наступстваў катастрофы на ЧАЭС, перапрацоўка бытавых адходаў. «Вы моцна дапамаглі нам у мадэрнізацыі ўсёй лясной гаспадаркі. Менавіта з вашай падтрымкі пачалася гэтая мадэрнізацыя. І мы сёння ўжо практычна цалкам правялі імпартазамяшчэнне ў лясной гаспадарцы і працуем па самых высокіх стандартах», — сказаў Лукашэнка.

Цяпер, паводле яго слоў, рэалізуецца шэраг праектаў на сотні мільёнаў долараў. «Павінен сказаць, што мы своечасова рэалізуем гэтыя праекты, але ў мяне склалася ўражанне, што беларускі бок дзесьці з нейкімі праектамі марудзіць, ці мы павольна разгортваемся. Я хацеў бы, каб вы мне сказалі, дзе нашы недахопы, і мы абавязкова выправім сітуацыю», — паабяцаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што фінансаванне СБ «дае магчымасць тысячам людзей мець працу і ствараць выдатныя аб`екты». «Вопыт супрацоўніцтва з вамі — адкрыты, прынцыповы — з`яўляецца для нас пэўнай школай. Наша сустрэча паслужыць далейшаму ўдасканаленню нашых адносін», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Сірыл Мюлер у сваю чаргу назваў аказанне Беларусі садзейнічання «вялікім гонарам» для Сусветнага банка. «Сапраўды, нам удалося дасягнуць істотных пазітыўных вынікаў, істотна нарасціць тэмпы і аб`ёмы сумесных праграм. І мы маем намер рухацца наперад», — сказаў ён. «Мы пачынаем распрацоўваць стратэгію на будучыню. І я буду ўдзячны, калі вы вызначыце ключавыя пункты, на якія нам варта звярнуць увагу», — дадаў віцэ-прэзідэнт СБ.

Сірыл Мюлер прыбыў у Мінск 1 чэрвеня і ў той жа дзень правёў перамовы з прэм`ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым. На сустрэчы Кабякоў адзначыў, што за апошнія шэсць гадоў Беларусь атрымала ад СБ каля 1 млрд. долараў, і заявіў, што беларускі бок разлічвае на падрыхтоўку новай стратэгіі партнёрства з Сусветным банкам да наступнага года.

Беларусь з`яўляецца членам Сусветнага банка з 1992 года.

БелаПАН.
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беларусь на 6-м месцы сярод краін з найніжэйшымі заробкамі ў Еўропе

Беларусь трапіла на 6-е месца ў спісе краін Еўропы з найніжэйшымі заробкамі.

Где собрать поправки в законы, и кто за них заплатит

С принятием Декрета № 7 главные трудности у белорусских нормотворцев только начинаются.
8 снежня 2017

Барановичский станкостроительный завод уходит на каникулы

В отпуск с 20 декабря 2017 года по 12 января 2018 года уйдут те, кто занят на кузнечом, литейном, станкостроительном и инструментальном производствах.