Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Аўтар раману Тадэвуш Далэнга-Мастовіч (1898 — 1939) — польскі празаік, сцэнарыст і журналіст, які паходзіў з Глыбоччыны.
14:03 2 чэрвеня 2016
161
Памер шрыфта
Тадэвуш Далэнга-Мастовіч быў самым высокааплатным пісьменнікам міжваеннай Польшчы і запатрабаваным стваральнікам кінасцэнарыяў, некаторымі з якіх перад Другой сусветнай вайной зацікавіліся ў Галівудзе.
 
  Пасля загадкавай гібелі пісьменніка ў самым пачатку вайны надыйшоў перыяд забыцця яго творчасці. Аднак у апошнія гады зацікаўленасць рэтра-літаратурай расце, а стаўленне прасунутых чытачоў і рафінаваных крытыкаў да масавай культуры першай паловы ХХ стагоддзя мяняецца з паблажлівага на настальгічнае. Тадэвуш Далэнга-Мастовіч і яго сямнаццаць раманаў зноў у цэнтры ўвагі. У тым ліку ў Беларусі, дзе яго параўноўваюць з іншым «забытым класікам» міжваеннага часу Сяргеем Пясэцкім.

 
Як вынік такой увагі пабачыў свет першы пераклад раману Далэнгі-Мастовіча на беларускую мову. «Знахара» «вярнулі на радзіму» чатыры перакладчыцы: Марына Казлоўская, Марыя Пушкіна, Марына Шода і Ганна Янкута. Раман выйшаў у серыі перакладной літаратуры «Калекцыя «ПрайдзіСвета», перадае Беларускае Радыё Рацыя.
 
 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

15 снежня 2017

У Гродне ўрачыста адкрылі шыльду ў гонар Тадэвуша Касцюшкі

З нагоды 200-годдя са дня смерці Тадэвуша Касцюшкі ў фарным касцёле г. Гродна была ўрачыста адкрыта памятная дошка.
15 снежня 2017

Каляднае пяцікніжжа Уладзіміра Арлова

На Каляды заўсёды здараюцца дзівосы. Пісьменнік Уладзімір Арлоў у цуды верыць з дзяцінства, а цяпер паверыў яшчэ мацней.
15 снежня 2017

По роману белорусского писателя снимут фильм в России

Продюсерская компания «Фетисов Иллюзион» подписала контракт с Сашей Филипенко на экранизацию романа "Травля", который вышел в 2016 году.