Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Арганізацыі з дзярждоляй уласнасці займаюць дамінавальнае становішча ў беларускай прамысловасці, пры гэтым чвэрць з іх у першым квартале 2016 года былі стратнымі.
15:13 1 чэрвеня 2016
46
Памер шрыфта

Пра гэта сведчаць асноўныя паказчыкі дзейнасці арганізацый дзяржсектара, якія ўпершыню апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Як вынікае з апублікаванага бюлетэня, у 3.662 арганізацыях занятыя 1,5 млн. работнікаў. У першым квартале прадпрыемствы з дзярждоляй уласнасці сфармавалі больш за 80% прамысловай вытворчасці. Іх выручка ў студзені—сакавіку склала 251 трлн. рублёў, а сярэдняя рэнтабельнасць продажу — 5,6%. Пры гэтым замест прыбытку прадпрыемствы атрымалі ў першым квартале чыстую страту ў 3,9 трлн. рублёў. Паводле вынікаў студзеня—сакавіка ўдзельная вага стратных арганізацый у дзяржсектары склала 26,3%.

Адмоўны вынік фінансавай дзейнасці дзяржпрадпрыемстваў на фоне станоўчай рэнтабельнасці эксперты тлумачаць тым, піша БелаПАН, што ў выніку дэвальвацыі іх абавязацельствы па крэдытах, якія часта з`яўляюцца валютнымі, істотна выраслі.

У маі гэтага года на сустрэчы з эканамістамі прадстаўнікі Нацбанка паведамілі, што запазычанасць беларускіх прадпрыемстваў па крэдытах у чатыры разы перавышае выручку суб`ектаў гаспадарання. Паводле звестак рэгулятара, на 1 сакавіка каэфіцыент закрэдытаванасці прадпрыемстваў (адносіны запазычанасці па банкаўскіх крэдытах да сярэднямесячнай выручкі) складаў 386,1%, прычым гэты паказчык пастаянна павялічваўся са студзеня 2015 года.

На той жа сустрэчы прадстаўнікі Нацбанка канстатавалі, што многія прадпрыемствы-пазычальнікі сёння знаходзяцца ў складаным фінансавым становішчы. Згодна са звесткамі сакавіцкага маніторынгу, які праводзіў Нацбанк, амаль у 50% прадпрыемстваў, што даследуюцца, попыт на прадукцыю зніжаўся. Рост попыту на сваю прадукцыю падчас апытання адзначылі толькі прыблізна 10% прадпрыемстваў.

 
Фота з адкрытых крыніц
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

15 снежня 2017

Госконтроль: плановых проверок с 1 января не будет. Будут выборочные

Координационные планы контрольной (надзорной) деятельности на первое и второе полугодия 2018 года формироваться не будут.
15 снежня 2017

Госпредприятия пошлют на четыре буквы

Белорусские власти прислушались к МВФ и выполняют рекомендации фонда.
15 снежня 2017

Падатковыя службы Расіі і Беларусі распрацоўваюць новы фармат абмену падатковай інфармацыяй

Федэральная падатковая служба (ФПС) Расіі і Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) Беларусі распрацоўваюць парадак аўтаматычнага абмену падатковай інфармацыяй па асобным абароненым канале сувязі. Гэт