Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Канчатковае рашэнне наконт зняцця санкцыяў ЗША у дачыненні Беларусі будзе прынятае па выніках парламенцкіх выбараў у краіне.
8:43 1 чэрвеня 2016
53
Памер шрыфта

Такую заяву зрабіў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд у праграме “Буйным планам”, паказанай увечары 31 траўня на тэлеканале “Беларусь 1”.

Дыпламат не пагаджаецца з тым, перадае Еўрарадыё, што ў беларуска-амерыканскіх адносінаў цяпер адбываецца працэс перазагрузкі. На яго думку, хоць адносіны цягам апошніх год былі не найлепшымі, гэта не такі нізкі ўзровень, каб выкарыстоўваць слова “перазагрузка”.

Што да магчымасці поўнага зняцця санкцыяў, то гэта можа адбыцца толькі тады, калі Беларусь прадэманструе прагрэс у галіне дэмакратыі і правоў чалавека. Таму ЗША будуць ацэньваць гэты прагрэс па выніках парламенцкіх выбараў, якія пройдуць у верасні.

Роланд адзначыў, што лічыць прынцыпы АБСЕ ў дачыненні выбараў “залатым стандартам для нас усіх”. І хоць у ніводнай краіне свету няма дасканалай выбарчай сістэмы, трэба імкнуцца да ідэалу. Таксама дыпламат сказаў, што пры ацэнцы любых выбараў назіральнікі АБСЕ перадусім звяртаюць увагу на іх празрыстасць.

29 красавіка ЗША працягнулі прынятае пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі рашэнне аб змякчэнні санкцыяў у дачыненні беларускіх прадпрыемстваў да 31 кастрычніка 2016 года. Санкцыі былі ўведзеныя на падставе ўказа прэзідэнта Джорджа Буша ад 16 чэрвеня 2006 года ў сувязі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі і з таго часу перыядычна падаўжаліся, нагадвае БелаПАН.

Фота: svaboda.org

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

«Гавары праўду» правяла у Мінску вялікі пікет з удзелам прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў

Зарэгістраваная ў якасці грамадскага аб'яднання кампанія "Гавары праўду" правяла 16 снежня на пляцоўцы перад Камароўскім рынкам у Мінску вялікі пікет з удзелам прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясц
15 снежня 2017

Анатоль Лябедзька аштрафаваны за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны, сведка-міліцыянер прыгразіў яшчэ адным судом

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 15 снежня аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1.150 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова, якую супра
15 снежня 2017

Митрополит Кондрусевич надеется, что Папа Римский посетит Беларусь

Митрополит Минско-Могилевский архиепископ Тадеуш Кондрусевич надеется, что Папа Римский посетит Беларусь. Об этом он рассказал журналистам в Минске 15 декабря.