Удзельнікі праграмы, перадае Еўрарадыё, абмяркоўвалі справу Надзеі Саўчанка, будучыя парламенцкія выбары ў Беларусі, пытанні беларускай незалежнасці, скандалу вакол “Гавары праўду” і Таццяны Караткевіч. Вядучы праграмы Генадзь Давыдзька, каментуючы фота беларускіх апазіцыянераў, якія гуляюць у настольны футбол, прапанаваў тэрмін “настольная апазіцыя”.

“Гэта абразлівая назва, — сказаў Дынько. — Вельмі важна, каб дзяржаўныя структуры… адыйшлі ад спробаў прынізіць, разграміць. Не трэба граміць”. З гэтым Давыдзька мусіў пагадзіцца.

Таксама шэф-рэдактар “Нашай нівы” аспрэчыў, што ў Беларусі пашыраецца русафобія. Нельга пра такое гаварыць, тым больш вам на дзяржаўным тэлеканале, гэта чорнасоценцы так кажуць, адзначыў Андрэй Дынько. Яго падтрымаў галоўны рэдактар газеты “СБ. Беларусь сегодня” Павел Якубовіч.

Таксама Дынько выказаўся пра прапаганду. Паводле яго слоў, яна “заўсёды прайгравала”, а ў інтэрнэт-эпоху “яна абсалютна прайграе”. Напрыканцы праграмы ён прапанаваў зрабіць тэлеканал для дзяцей на беларускай мове.

Павел Якубовіч і Андрэй Дынько падчас праграмы.

Поделиться ссылкой: