«ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» — кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЎТАМАЗ» прапаноўвае да продажу трэцім асобам 3 тыс. 9 акцый (44,4% статутнага фонду) сумеснага беларуска-германскага прадпрыемства закрытага акцыянернага таварыства «МАЗ-МАН», — паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

Кошт пакета акцый (з улікам акруглення да цэлага ліку) — 1 млн. 808 тыс. долараў, удакладнілі ў камітэце.

Сумеснае прадпрыемства ЗАТ «МАЗ-МАН» было створана ў 1998 годзе. Заснавальнікамі выступілі нямецкі аўтамабільны канцэрн MAN Nutzfahrzeuge AG (Мюнхен), РУП «Мінскі аўтамабільны завод» і некалькі іншых арганізацый. Вытворчыя магутнасці завода ў Беларусі разлічаны на выпуск да 3 тыс. аўтамабіляў у год. Цяпер прадпрыемства выпускае седлавыя цягачы, самазвалы і шасі.

 
Фота: finance.tut.by