“Да канца мая чакаецца цёплае надвор’е. Будзе шмат сонца, а ліўні з навальніцамі будуць насіць лакальны і кароткачасовы характар, што не перашкодзіць сонцу праграваць паветра да летніх значэнняў”, — адзначыў сіноптык.

У суботу ноччу пераважна без ападкаў. Днём месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература ноччу плюс 9—15°С, днём плюс 21—26°С.

У нядзелю ноччу па ўсходняй палове, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Тэмпература ноччу плюс 11—16°С, днём плюс 22—28°С.

У Мінску пераменная воблачнасць. Ноччу без ападкаў. Днём магчымы кароткачасовы дождж. Вецер паўночна-ўсходні 2—7 м/с. Тэмпература ў суботу ноччу плюс 12—14°С, днём плюс 22—24°С, у нядзелю ноччу плюс 13—15°С, днём плюс 23—25°С.

У апошнія дні мая ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Тэмпература складзе: у панядзелак ноччу плюс 12—17°С, днём плюс 22—28°С, у аўторак ноччу плюс 11—17°С, днём плюс 21—28°С, паведамляе БелаПАН.

Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах краіны цяпер складае 15—20°С.

 
Фото: xn--80apfevho.xn--p1ai
Поделиться: