Лік у гульні на 22-й хвіліне адкрыў прадстаўнік гасцей Булыга. Толькі на 48-й хвіліне Максіму Скавышу ўдалося аднавіць раўнавагу. Аднак, перадае Еўрарадыё, бабруйская каманда працягвала атакаваць, і на 72-й хвіліне Мацвеенка зноў вывеў “Белшыну” наперад. Толькі дзякуючы Дземідовічу, які забіў гол галавой, жодзінскай камандзе ўдалося закончыць гульню ўнічыю — 2:2.

Дзявяты тур чэмпіянату завершыцца 7 ліпеня ў Маладзечне: там “Іслач” сустрэнецца з БАТЭ.

Фота: newsbel.by

Поделиться ссылкой: