“Мая асабістая ацэнка: долар знайшоў калідор, у якім цяпер вагаецца — 19-20-21 тысяча рублёў. Мае асабістыя чаканні ў тым, што ён гэтыя велічыні не перавысіць. І прызнаюся: я сёння долары не набываю. Маё асабістае фінансавае планаванне не прадугледжвае ўкладанне сродкаў у замежную валюту”.

Еўрарадыё: Але ж эканамісты раяць захоўваць зберажэнні як мінімум у трох, а то і чатырох валютах… Калі вы не ўкладаеце ў замежную валюту, то ў што?

Дзмітрый Кійко: Ведаеце, у мяне цяпер такі перыяд у жыцці, што мне даводзіцца траціць, а не ўкладацца: у мяне двое непаўналетніх дзяцей, жонка ў дэкрэтным адпачынку. Таму пакуль мае магчымасці па зберажэннях абмежаваныя. Але на будучае я планую аддаваць перавагу беларускаму рублю. Хаця прызнаюся: на дадзены момант у мяне ёсць зберажэнні і ў беларускіх рублях, і ў доларах ЗША. Але калі глядзець па парытэце, то зберажэнняў у беларускіх рублях больш.

Поделиться ссылкой: