Заява была зробленая падчас візіту лідараў апазіцыі ў Брусель 23—24 мая, паведамляе прэс-служба аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” (БХД).
“Пазіцыя дэмакратычных сіл Беларусі была адзіная: улады Беларусі, чарговым разам фальсіфікуючы выбары, прызначаць дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў грамадзян, якіх паспрабуюць выдаць за прадстаўнікоў апазіцыі. Для нас такі падыход з’яўляецца абсалютна непрымальным, бо ён толькі закансервуе сітуацыю адсутнасці рэальных выбараў у Беларусі“, — цытуе Рымашэўскага прэс-служба БХД.
З сумеснай заявай выступілі ўсе беларускія ўдзельнікі сустрэчы, акрамя прадстаўніцы “Гавары праўду”.
Тэкст заявы пакуль вырашана не публікаваць, удакладніў БелаПАН прэс-сакратар БХД Максім Гацак.
Парламенцкія выбары ў Беларусі запланаваныя на 11 верасня.